• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Патрэбна дапамога сям’і Сяргея Сацука, палітвязня журналіста-расследавальніка

    3100 € — названая сума — гэта частка з неабходных сродкаў, якія патрэбны для аплаты фінансавых спагнанняў, накладзеных на Сяргея Сацука.

    Сяргей Сацук, журналіст-расследавальнік, былы рэдактар партала расследавальнік, быў затрыманы 08.12.2021 года. Вядомы сваімі журналісцкімі расследаваннямі ў сферы карупцыі ў вышэйшых эшалонах беларускай улады. Апошнія ягоныя расследаванні былі прысвечаныя карупцыі ў Міністэрстве аховы здароўя. Менавіта гэтыя журналісцкія расследаванні, а таксама яго артыкулы, прысвечаныя стаўленню ўлады да пандэміі, сталі рэальнай падставай для яго пераследу. 23.09.2023 года беларускі суд па сфабрыкаваным абвінавачанні скараў яго не толькі на працяглы тэрмін зняволення (8 гадоў пазбаўлення волі), але і на выплату штрафу ў памеры 16 000 беларускіх рублёў, а таксама на кампенсацыю дзяржаве сродкаў, нібыта здабытых злачыннымі шляхам (12 340 беларускіх) рублёў). Апеляцыйная інстанцыя не толькі чакана пакінула прысуд без змены, але і разглядала апеляцыйную скаргу Сяргея Сацука ў закрытым рэжыме, хаця першы суд быў адкрыты.

    Сяргей Сацук пражываў у вёсцы за 20 км. ад Менска ў сваім невялікім доме, які ён будаваў некалькі гадоў сваімі рукамі і за які ён да гэтага часу яшчэ не сплаціў пазыкі. Разам з ім жылі жонка, якае мае інваліднасць і не працуе, дачка і ўнук.

    У лік пагашэння фінансавых пакаранняў, накладзеных беларускімі ўладамі, накладзены арышт на сціплую ўжываную машыну Сяргея Сацука, якую незадоўга да свайго затрымання ён купіў у крэдыт (яшчэ не выплачаны сям’ёй). Без аўта сям’і будзе вельмі цяжка далей жыць у гэтым доме, бо ўлады істотна скарацілі рух аўтобусаў да гэтай вёскі, адпаведна ўнуку будзе практычна немагчыма дабірацца да школы, а дачцэ Сяргея — дабірацца да працы ў Менск. У якасці скрайняй меры (калі канфіскуюць машыну і іншую маёмасць), сям’я ўжо разглядае продаж дома. На апошнім спатканні са сваёй сям’і Сяргей Сацук вельмі прасіў паспрабаваць захаваць іх дом, які быў яго марай і першай нерухомасцю, якую яны змаглі набыць.

    На выплату часткі спагнанняў сям’я знайшла грошы, але іх відавочна недастаткова.
    Важная любая сума, якую атрымаецца сабраць.

    Падтрымаць збор

    Чытайце яшчэ:

    «Ездзіў па Беларусі і шалёна ўсё здымаў: разумеў — гэта апошняе лета». Гутарым з журналістам Алесем Залеўскім

    «Парэзы неглыбокія, жыцьцю нічога не пагражае». Палітзьняволены Ігар Лосік можа па-ранейшаму знаходзіцца ў ШЫЗА

    Пачаўся суд над колішнім тварам тэлеканала АНТ Дзмітрыем Семчанкам

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    12.02.2024
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    Юмор считают лакмусовой бумажкой общества. Чем оно здоровее, тем спокойнее реагирует на шутки и иронию, направленные на внутренние проблемы. Белорусам, три года пребывающим в затяжном, беспросветном политическом и экономическом кризисе, сатира помогает выстоять и уцелеть. А вот диктатура боится смеха как огня. «Не Славой Комиссаренко единым», — подумал БАЖ и сделал обзор самых улетных юмористических проектов, высмеивающих сегодняшнюю страшную реальность.
    12.12.2023
    Акцэнты

    Чацвёра з дзесяці сышлі з прафесіі. Як абышоўся «Талібан» з журналістыкай у Афганістане

    Далёкі Афганістан і Беларусь яднае не так ужо мала, як падаецца на першы погляд. Калі глядзець на медыясферу, дык атрымліваецца амаль што калька: незалежныя журналісты працягваюць працу ў выгнанні, некаторых кінулі ў турму, у індэксе свабоды прэсы абедзве краіны — у чырвонай зоне. Фотарэпарцёрка Фаціма Хасайні, калі завітала ў Вільню, падзялілася ўласным поглядам на сітуацыю.
    01.03.2024
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці