• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Перакладчыца Вольга Калацкая зноў падазраваная па 342 арт. Крымінальнага кодэкса

    Следчы камітэт адмяніў пастанову аб спыненні вытворчасці па арт. 342 Крымінальнага кодэкса ("Арганізацыя і падрыхтоўка дзеяньняў, што груба парушаюць грамадзкі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх") супраць перакладчыцы Вольгі Калацкай. Адпаведна, спадарыня Калацкая зноў падазраваная па гэтым артыкуле Крымінальнага кодэкса.

    Калацкая цяпер адбывае пакаранне ў выглядзе двух гадоў хатняй хіміі.

    Нагадаем, у студзені 2021 года Вольгу Калацкую затрымалі і змясцілі ў СІЗА, спачатку яна праходзіла як падазраваная па арт. 342 Крымінальнага кодэкса («Арганізацыя і падрыхтоўка дзеяньняў, што груба парушаюць грамадзкі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх»). Пазней Вольгу Калацкую абвінавацілі ў злосным хуліганстве (арт. 339 Крымінальнага кодэкса) — нібыта падчас адной з акцый пратэсту Вольга нанесла некалькі поўхаў супрацоўніку СТБ Рыгору Азаронку. Да суда Вольга знаходзілася за кратамі.

    У сакавіку 2021 года справу раглядаў Фрунзенскі суд Мінска. Рыгор Азаронак у судзе сказаў, што заяву на Калацкую не пісаў і ўвогуле не лічыць, што жанчына яго абразіла: «Пра эпізод я забыўся ў той жа вечар. Але ўсім вядомы тэлеграм-канал вырашыў выкласці гэта, пасмакаваць — і органы заняліся справай.

    Я хадайнічаў аб спыненні крымінальнага пераследу і настойваў аб спыненні справы. Падтрымліваю гэтую сваю пазіцыю і цяпер».

    У выніку суддзя Ала Скуратовіч пакарала перакладчыцу Вольгу Калацкую двума гадамі хатняй хіміі.

    У свой час Вольга Калацкая пераклала на беларускую мову дзясяткі фільмаў, серыялаў і кніг, у тым ліку Вірджыніі Вулф, Тэнэсі Уільямса, Уільяма Голдынга, Пола Остэра, Тоні Парсанза, Артура Голдэна, «Гладыятар», «Шрэк», «Сямейку Смітаў» ды іншыя.

    З патрабаваннем неадкладна вызваліць Вольгу выступіў Амерыканскі ПЭН (PEN Amer­i­ca) і вядомая канадская пісьменніца Маргарэт Этвуд.

    Вольга Калацкая жыве ў Мінску з 90-гадовай маці, якой патрабуецца дагляд.

    «Пад пагрозай галадоўкі дамагліся, каб на камеру выдалі сродкі ад вошаў». Перакладчыца Вольга Калацкая пра турму і свабоду

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    12.02.2024
    Акцэнты

    30-годдзе за кратамі — сёння ў зняволенай журналісткі Кацярыны Андрэевай дзень народзінаў

    Кацярына Андрэева мусіла сустрэць «круглую» дату на волі — 5 верасня 2022 года сканчаўся яе несправядлівы тэрмін у калоніі. Але не. 7 красавіка 2022-га сям’і палітзняволенай журналісткі стала вядома, што ёй выставілі новае абвінавачанне. 13 ліпеня 2022 года Кацярыну прызналі вінаватай «у выдачы замежнай дзяржаве, міжнароднай альбо замежнай арганізацыі ці іх прадстаўніку дзяржаўных сакрэтаў Рэспублікі Беларусь». Суддзя Гомельскага абласнога суда Алег Харошка прызначыў ёй яшчэ 8 год пазбаўлення волі.
    02.11.2023
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    Юмор считают лакмусовой бумажкой общества. Чем оно здоровее, тем спокойнее реагирует на шутки и иронию, направленные на внутренние проблемы. Белорусам, три года пребывающим в затяжном, беспросветном политическом и экономическом кризисе, сатира помогает выстоять и уцелеть. А вот диктатура боится смеха как огня. «Не Славой Комиссаренко единым», — подумал БАЖ и сделал обзор самых улетных юмористических проектов, высмеивающих сегодняшнюю страшную реальность.
    12.12.2023
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці