• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Беларусы стварылі петыцыю, каб прыбраць фота Пратасевіча з плаката ў цэнтры Гданьска

    Беларусы Гданьска збіраюць подпісы пад петыцыяй да Еўрапейскага цэнтра Салідарнасці. Яны хочуць прыбраць партрэт Рамана Пратасевіча з плаката, прысвечанага беларускім палітвязням. Аўтары ліста лічаць, што цяпер ягоная праца шкодзіць Беларусі, піша MOST.

    петыцыя супраць фота Рамана Пратасевіча ў Гданьску

    Партрэт Рамана Пратасевіча каля Еўрапейскага цэнтра Салідарнасці. Фота: MOST

    Петыцыя была створаная 23 лістапада 2024 года. На дадзены момант яна сабрала больш за 20 подпісаў.

    «Мы перакананыя: прысутнасьць партрэту Рамана Пратасевіча ў самым сэрцы Гданьску стала небясьпечна блізкаю да рэклямаваньня ягоных сумнеўных паслугаў ды прасоўваньня прыкрых прапагандысцкіх тэзаў», — пішуць аўтары ліста.

    «Раман цяпер мае сваё мэдыя, дзе намагаецца давесьці, што рэжым нібы павярнуўся да літасьці. Робіць гэта ў абсалютна ганебны ды бесчалавечны спосаб: карыстаючыся з пакутаў вязьняў ды іхніх сямей, прымушая іх удзельнічаць у здымках прапагандысцкіх матэрыялаў», — аргументуюць беларусы Гданьска сваю пазіцыю.

    Па інфармацыі MOST, банер з партрэтамі вядомых беларускіх палітвязняў з’явіўся каля Еўрапейскага цэнтра Салідарнасці ў 2021 годзе. Тады Раман Пратасевіч быў адным з сімвалаў пратэсту. Але праз тры гады стаўленне да яго ў беларусаў змянілася, бо ён пачаў супрацоўнічаць з беларускім рэжымам.

    Банер каля Еўрапейскіага цэнтра Салідарнасці з партрэтамі беларускіх палятвязняў. Фота: Petycjeonline.com/465932

    У канцы кастрычніка ў закрытым чаце беларусаў Гданьска прайшло апытанне на тэму таго, ці варта здымаць партрэт Пратасевіча. Сярод 77 удзельнікаў 70% выказаліся за тое, каб яго зняць, і 30% — за захаванне партрэта.

    У петыцыі беларусы прапануюць замяніць фота Пратасевіча на партрэт іншай асобы, але канкрэтных імёнаў не называюць.

    Не інтэрв’ю, а шоу. Што хацела сказаць прапаганда размовай Пратасевіча з Сабчак

    Раман Пратасевіч быў асуджаны 3 мая 2023 года на 8 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму па справе Nex­ta. 16 мая яго памілавалі, а пазней выключылі са спісу «экстрэмістаў». Пасля гэтага Пратасевіч «вярнуўся» ў блогерства і стаў прасоўваць наратывы беларускай прапаганды.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    Чацвёра з дзесяці сышлі з прафесіі. Як абышоўся «Талібан» з журналістыкай у Афганістане

    Далёкі Афганістан і Беларусь яднае не так ужо мала, як падаецца на першы погляд. Калі глядзець на медыясферу, дык атрымліваецца амаль што калька: незалежныя журналісты працягваюць працу ў выгнанні, некаторых кінулі ў турму, у індэксе свабоды прэсы абедзве краіны — у чырвонай зоне. Фотарэпарцёрка Фаціма Хасайні, калі завітала ў Вільню, падзялілася ўласным поглядам на сітуацыю.
    01.03.2024
    Акцэнты

    «Нават збеглую, нават іх прыхільніцу». Прапаганда пераконвае беларусаў, што трэба вяртацца дадому, выкарыстоўваючы гісторыю згвалтавання ў Варшаве

    06.03.2024
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці