Фестываль дакументальнай і арт-фатаграфіі PhotoArtDoc аб’явіў шортліст дзвюх конкурсных праграм
PhotoArtDoc — фестываль фатаграфіі з тэматыкай на мяжы дакументалістыкі і мастацтва, заснаваны Беларускай незалежнай асацыяцыяй фатографаў (BIPA), агучыў шорт-лісты дзвюх конкурсных намінацый.
У закрытай адукацыйнай намінацый, у якой удзельнічалі праекты толькі беларускіх фатографаў, вызначыліся дзевяць шортлістараў. У адкрытым конкурсе ў шорт-ліст былі абраныя адзінаццаць праектаў фатографаў і фатаграфічных групаў з пяці краін: Малдовы, Італіі, Расіі, Беларусі, Арменіі і Германіі.
Нагадаем, што фестываль PhotoArtDoc, які ладзіць створаная ў верасні 2023 года Беларуская незалежная фатаграфічная асацыяцыя, складаецца з дзвюх частак: адукацыйнай і конкурснай.
Першая катэгорыя ўзяла старт у красавіку гэтага года, і ў яе межах беларускія фатографы разам з ментарамі цягам некалькі месяцаў працавалі для персанальнымі праектамі. У выніку на суд журы, у які ўвайшлі беларускія куратары, мастацтвазнаўцы, журналісты, былі прадстаўлены 22 праекты. У шорт-ліст эксперты вылучалі дзевяць з іх.
Такім чынам, шорт-ліст адукацыйнай намінацыі выглядае так (адзначым, што частка фатографаў скарысталася псеўданімам):
- Сафія Жукавец
- Наста Бекарава
- Максім Багдановіч
- Ганна Гер
- Аляксей Карамазоў
- Арцём Мельніковіч
- Тоня Сідорава
- Таццяна Чыпсанава
- Cottonyevil
- Jana Shnipelson
Што датычыцца адкрытай намінацыі, то яна мела на ўвазе ўдзел у конкурсе праектаў фатографаў з розных куткоў свету. Аўтарам, якія працуюць у арт- і дакументальнай фатаграфіі, была прапанаваная тэма для выказвання — «Сваё месца». Як вынік у адкрытай катэгорыі арганізатары атрымалі 230 заявак ад аўтараў з 40 краін, што вымусіла сябраў журы ладзіць адбор у некалькі этапаў. І ў шорт-ліст конкурсу ў рэшце рэшт камандай міжнароднага журы былі ўключаны 11 фотасерый.
Спіс шортлістараў адкрытага конкурсу выглядае так:
- Maria Vittoria Desiato (Італія)
- Scianna Giuseppe (Італія)
- Дуэт Караліна Дутка і Валянцін Сідзенка (Малдова)
- Юлія Алтухава (Расія)
- Анастасія Каркоцкая (Арменія)
- Яўген Камолоў (Расія)
- Павел Крычко (Беларусь)
- Наталля Лазінская (Расія)
- Наталля Парфёнава (Малдова)
- Святлана Станкевіч (Беларусь)
- Аляксандра Штайнепрайс (Германія)
Неўзабаве арганізатары фестывалю аб’явяць пераможцаў дзвюх намінацый.
Мэтай фестываля PhotoArtDoc з’яўляецца стварэнне аб’яднаўчай платформы, якая дазволіць аднавіць сувязі паміж беларускімі фатографамі, якія былі вымушаны пакінуць сваю краіну, і тымі, хто працягвае жыць і працаваць у Беларусі. Таксама заснавальнікі форуму на чале з фатографам, культурным дзеячам Сяргеем Міхаленкам лічаць, што культура і арт-асяродак не маюць межаў — і таму адна з намінацый конкурсу мае міжнародны статус і адрасавана ўсім аўтарам без прывязкі да месца жыхарства.
Фінальная выстава фестывалю фатаграфіі мусіць адбыцца напрыканцы года.