Пінскага блогера Мікалая Клімовіча пакаралі штрафам
13 лютага 2023
Служба маніторынгу Беларускай асацыяцыі журналістаў
Адміністрацыйны працэс адбыўся ў судзе Пінскага раёна і г. Пінска 10 лютага. Суддзя Андрэй Бачыла прызнаў блогера і грамадскага актывіста Мікалая Клімовіча вінаватым у распаўсюдзе нацысцкай сімволікі і прызначыў яму штраф – 111 беларускіх рублёў.
Пінчука судзілі паводле арт. 19.10 КаАП за тое, што ў сацыяльнай сетцы «Одноклассники» ён дазволіў сабе пасмяяцца з карыкатуры на Уладзіміра Пуціна, намаляванага ў нацысцкай форме.
Блогер не ставіў значок “клас” ці “падзяліцца”, а проста смайлік “смешна”. Паводле спадара Мікалая, ён не збіраўся распаўсюджваць гэтыя карыкатуры, а проста пасмяяўся з іх.
Мікалай Клімовіч не збіраецца абскарджваць рашэнне суда, бо лічыць гэта марнаваннем часу.
Чытайце яшчэ:
Асуджаны экс-дырэктар БелаПАН Дзмітрый Наважылаў працуе ў швейным цэху калоніі
Скончался журналист Олег Панфилов
Вярхоўны суд Беларусі не задаволіў апеляцыю журналіста Сяргея Сацука
Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
@bajmedia
Больш матэрыялаў
У праваабаронцы Алеся Бяляцкага ў зняволенні пагаршаецца стан здароўя
10.04.2024
Віцебскі абласны суд пакінуў у сіле буйны штраф журналістцы Алене Шабуні
22.04.2024
У Гродне бацькам школьнікаў пагражаюць пастаноўкай на ўлік за падпіску на папуляныя гарадскія сайты
28.10.2024
Канада падтрымае беларускія незалежныя СМІ
16.04.2024