• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    «Вельмі цікавая краіна». Польскі журналіст напісаў кнігу пра Беларусь

    У Лодзі рыхтуецца да выдання кніга «Сакрэты Беларусі». Яе аўтар – польскі пісьменнік і журналіст Ігар Сакалоўскі, які неаднаразова бываў у краіне. Ён распавёў Радыё Рацыя пра тое, якой убачыў Беларусь і яе людзей, а таксама што цікавага будзе змяшчаць кніга.

    Ігар Сакалоўскі. Фота з асабістага архіву

    Пра аўтара:  Журналіст і падарожнік. Спецыяліст па Усходняй Еўропе, найперш даследуе Беларусь, Расею, Украіну. Выпускнік Студыюм Усходняй Еўропы Варшаўскага ўніверсітэта. Аўтар кніжак “Białoruś dla początku­ją­cych” i “Spoko­jnie. To tylko Ros­ja”.

    У кожнай краіны ёсць свае сакрэты, у кожнага чалавека, вядома, ёсць свае сакрэты. А што можна сказаць пра Беларусь? Мне здаецца, сакрэтаў больш, чым людзі думаюць. У кожнай краіны ёсць свае сакрэты, але шмат людзей думаюць, што ў Беларусі іх няма, бо гэтая краіна нібыта нецікавая. І нашая мэта — паказаць, што гэта няпраўда.

    Бо, як выявілася, за ўсе гэтыя гады, калі я меў шчасце пазнаёміцца з людзьмі, краінай, местамі і навакольным асяроддзем Беларусі, я зразумеў, што гэта вельмі цікавая краіна. У Беларусі шмат сваіх сакрэтаў, пра якія людзі нават не здагадваюцца. Я стараюся паказаць іх у гэтай кнізе, каб чытачы даведаліся, што Беларусь — гэта вельмі цікавая краіна. Калі ў іх будзе такая магчымасць, яны змогуць паглыбіць свае веды. Мая кніга можа стаць першым крокам, а наступным крокам будуць новыя кнігі, артыкулы, фільмы пра Беларусь. І я спадзяюся, што і падарожжы ў гэтую краіну таксама.

    РР: Ці можаце вы, калі ласка, прывесці прыклад таго, што здзівіла, зацікавіла вас у беларусах або ў Беларусі?

    — Што тычыцца мяне асабіста, для мяне было вельмі цікава, што беларусы, як для паляка, вельмі блізкія суседзі, пра якіх мы ведаем вельмі мала. Гэта было першае ўражанне, калі я пачаў цікавіцца тым, што ў Беларусі, якая там сітуацыя — і не толькі ў палітычным плане, але ўвогуле.

    Мне было дзіўна, што мы, як палякі, вельмі шмат ведаем пра чэхаў, пра немцаў, пра расейцаў, але што да беларусаў, і калі б цяпер спыталі людзей на вуліцы, што яны ведаюць пра Беларусь, апрача таго, што там прэзідэнт Лукашэнка, то бальшыня людзей, на маю думку, нічога больш сказаць не змагла б.

    Мне здаецца, што гэта вельмі вялікая памылка з боку палякаў. Мне самому заўсёды было цікава, адкуль гэта пайшло, што нават пра ўкраінцаў звычайны паляк — я не кажу пра сённяшні час, а няхай 10 гадоў таму, калі вайны не было, ні на Данбасе, ні сённяшняй. Нават тады шмат палякаў маглі нешта расказаць пра ўкраінцаў, а пра беларусаў — амаль нічога.

    Я пачаў цікавіцца культурай і гісторыяй Беларусі, бо яна існуе. Гэта і ёсць галоўная памылка, якую робяць людзі, думаючы пра Беларусь, што ў беларусаў няма сваёй культуры, няма сваёй гісторыі, што яна амаль такая ж, як расейская. Але гэта падман, які я сам не ведаю, адкуль узяўся. Можа быць, часткова гэта звязана з тым, як праводзіць культурную палітыку сам Аляксандр Лукашэнка, які шмат гадоў вяртаў да саветызацыі. Можа быць і з гэтага ўзялося.

    Мне гэта стала цікава зразумець, і я тады даведаўся, што беларусы — гэта не расейцы, не ўкраінцы, а менавіта беларусы. І гэта для мяне было самае цікавае.

    Цалкам гутарку слухайце на сайце Радыё Рацыя

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці