• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Працягваюцца атакі на журналістаў у рэгіёнах

    Працягваюцца атакі на журналістаў, якія пачаліся на мінулым тыдні.

    Да выдаўца брэсцкага часопісу «Бинокль» Дар’і Гарашчанкі прыйшлі сілавікі. Яе павезлі на допыт, але потым адпусцілі. 

    Сілавікі прыходзілі ў «Бинокль» у студзені, пасля чаго праца гарадскога анлайн-часопіса была перапыненая (сайт, сацыяльныя сеткі, тэлеграм-канал перасталі існаваць).

    Да рэдактаркі «Бинокля» Ксеніі Пятровіч таксама прыходзілі з ператрусам. Але яе не было на месцы прапіскі — дома была маці, ператрус не адбыўся.

    Таксама з вобшукам раніцай прыйшлі да брэсцкай фатографкі Вольгі Латышавай.

    Да бухгалтара «Моцных навінаў» Ганны Стрэльчанка прыйшлі супрацоўнікі крымінальнага вышуку. На мінулым тыдні вобшукі адбыліся ў дзевяці работнікаў гэтага медыя, а таксама ў рэдакцыі. Бухгалтар «Сильных Новостей» Ганна Стрэльчанка на волі. Пасля ператрусу Ганну адвезлі на допыт у РАУС. У Ганны канфіскавалі тэхніку, нататнікі і пячаткі. Яна не выходзіла на сувязь 11 гадзін.

    У рэдакцыі сайта «Магілёўскі рэгіён» ператрус скончаны. Сілавікі забралі кампутары і іншыя носьбіты інфармацыі.

    Заўтра рэдактара сайта Змітра Салаўёва і ягоную жонку выклікаюць у міліцыю.

    Тым часам галоўнага рэдактара Змітра Салаўёва міліцыянты выклікалі на «прафілактычную гутарку».

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці