• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    «Вусы Скарыны» прызнаныя праектам года па версіі канала «YouTube Беларусi»

    Telegram-канал «YouTube Беларусi» абвесціў вынікі галасаванкі «Праект года 2024». З 10 намінантаў праект гісторыка Цімоха Акудовіча набраў найбольшую колькасць галасоў па выніках апытанкі.

    Выява: тэлеграм-канал YouTube Беларусi

    У конкурсе ўдзельнічалі праекты, якія размяшчаюцца на шматфарматных ці шматтэматэчных YouTube-каналах. У апытанцы прынялі ўдзел 551 чалавек.

    Першае месца заняла праграма «Вусы Скарыны», якая выходзіць на БЕЛСАТ HISTORY, у якім гісторык Цімох Акудовіч паглыбляе нас у беларускую гісторыю разам з вельмі дапытлівымі коцікамі. Ён набраў 29%, ці 160 галасоў.

    На другім месцы апынулася праграма «Шрайбман ответит», якая выходзіла на YouTube-канале «Зеркало»: за яго прагаласавалі 18%, ці 102 чалавекі. Палітычны аглядальнік Арцём Шрайбман адказваў на пытанні гледачоў пра беларускую і сусветную палітыку. Дарэчы, у апошнім выпуску ён аб’явіў, што заканчвае свой праект.

    І на трэцім месцы аказалася яшчэ адна гістарычная перадача «Трызуб і Пагоня» Кацярыны Ваданосавай: за яе прагаласавалі 15%, ці 86 галасоў. Праект выходзіць на YouTube-канале «Будзьма Беларусамі!»

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    Чацвёра з дзесяці сышлі з прафесіі. Як абышоўся «Талібан» з журналістыкай у Афганістане

    Далёкі Афганістан і Беларусь яднае не так ужо мала, як падаецца на першы погляд. Калі глядзець на медыясферу, дык атрымліваецца амаль што калька: незалежныя журналісты працягваюць працу ў выгнанні, некаторых кінулі ў турму, у індэксе свабоды прэсы абедзве краіны — у чырвонай зоне. Фотарэпарцёрка Фаціма Хасайні, калі завітала ў Вільню, падзялілася ўласным поглядам на сітуацыю.
    01.03.2024
    Акцэнты

    «Нават збеглую, нават іх прыхільніцу». Прапаганда пераконвае беларусаў, што трэба вяртацца дадому, выкарыстоўваючы гісторыю згвалтавання ў Варшаве

    06.03.2024
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці