• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    У абноўленым «экстрэмісцкім» спісе Мінінфарма праект Мікіты Моніча «Около культуры», старонкі блогеркі Вольгі Такарчук і іншыя рэсурсы

    Міністэрства інфармацыі Беларусі 20–23 верасня папаўняла Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў. У лік забароненых дадалі праект Мікіты Моніча «Около культуры», старонкі ў сацсетках блогеркі Вольгі Такарчук і іншыя інфармацыйныя рэсурсы.

    Мікіта Моніч Каля культуры

    Мікіта Моніч. Выява: Youtube-канал «Около культуры»

    Рашэннем суда Цэнтральнага раёна Мінска ад 17 верасня «экстрэмісцкай інфармацыйнай прадукцыяй» прызнаны кантэнт рэсурсаў праекта «Около культуры», які стварыў беларускі мастацтвазнаўца Мікіта Моніч. Забароненымі суд абвясціў Youtube-канал з назвай «Около культуры» (ідэнтыфікатар youtube.com/@okolocultury), старонку ў сацсетцы Face­book з назвай «Около культуры» (ідэнтыфікатар m.facebook.com/okolokultury), старонку ў сацсетцы  «ВКонтакте» з назвай «Около культуры» (ідэнтыфікатар vk.com/okolokultury).

    Таксама 17 верасня суд Цэнтральнага раёна Мінска пастанавіў лічыць «экстрэмісцкімі матэрыяламі» старонкі блогеркі Вольгі Такарчук. У прыватнасці:

    • Telegram-канал «Оля Токарчук» (ідэнтыфікатар t.me/takarchukk),
    • Telegram-чат «чат Оля Токарчук», YouTube-канал «Оля Токарчук» (ідэнтыфікатар youtube.сom/@Olya_Takarchuk), старонку ў
    • Insta­gram з назвай «olga.tokarchuk» (ідэнтыфікатар instagram.com/olga.tokarchuk?igsh=MWpwengld2U3bW9sNQ==), старонку ў Tik­Tok з назвай  «olya_takarchuk» (ідэнтыфікатар tiktok.сom/@olya_takarchuk).

    На дзейнасць блогеркі звярнуў увагу і суд Расонскага раёна Віцебскай вобласці. Паводле яго рашэння ад 19 верасня асобна прызнаны «экстрэмісцкай інфармацыйнай прадукцыяй» відэаролік «Мысли вслух #8. ВАЖНО!», размешчаны на YouTube-канале «Оля Токарчук» (ідэнтыфікатар youtu.be/jlSMhiEFaFk?si=bbr05UlXJrfyhTHX).

    18 верасня Суд Ленінскага раёна Гродна прызнаў «экстрэмісцкай» старонку з назвай «Ineed­Help­BY» ў Insta­gram (ідэнтыфікатар instagram.com/ineedhelp_by) і старонку ў Insta­gram з назвай «Андрей Стрижак» (ідэнтыфікатар  instagram.com/andrejstryzhak). Таксама экстрэмісцкай прызнана старонка ў Insta­gram з назвай «Libere­co PHR» (ідэнтыфіктар instagram.com/liberecophr).

    Суд Баранавіцкага раёна і г. Баранавічы 18 верасня прызнаў «экстрэмісцкай інфармацыйнай прадукцыяй» інтэрнэт-рэсурс  «Барановичи Новости»  з акаўнтам у  Insta­gram «baranovichi.online». Ідэнтыфікатар не пазначаны ў пераліку.

    Рашэннем суда Гродзенскага раёна ад 19 верасня «экстрэмісцкім» абвешчаны YouTube-канал «ВЕСТОЧКА» (ідэнтыфікатар youtube.com/@user-wb1vu3qw8w).

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці