• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Пракуратура адмовілася заводзіць справу супраць Мукавозчыка

    Гісторык Ігар Кузьняцоў зьвярнуўся ў пракуратуру Савецкага раёну Менска з просьбай прыцягнуць да адказнасьці аўтара дзяржаўнага выданьня «СБ. Беларусь сегодня» Андрэя Мукавозчыка. У сваім артыкуле той назваў Кузьняцова «лжэгісторыкам».

    Як паведамляе газэта «Новы час», дасьледнік сталінскіх рэпрэсій пайшоў на такі крок пасьля таго, як 17 красавіка на сайце дзяржаўнай газэты зьвяіўся блог Мукавозчыка пад назвай «Ілжэгісторыкі».

    «У публікацыі распаўсюджаныя загадзя непраўдзівыя зьвесткі аб тым, што кандыдат навук Ігар Кузняцоў зьяўляецца „лжэгісторыкам“, — адзначыў заяўнік. — Гэтыя зьвесткі не адпавядаюць рэчаіснасьці, зьневажаюць мой гонар, годнасьць і дзелавую рэпутацыю як кандыдата гістарычных навук, дыплямаванага спыцыяліста ў гісторыі савецкіх рэпрэсій, дацэнта катэдры дыпляматычнай і консульскай службы факультэту міжнародных адносінаў БДУ».

    Ігар Кузьняцоў у Курапатах

    Яшчэ да звароту ў пракуратуру Ігар Кузняцоў даслаў заяву на імя галоўнага рэдактара «СБ. Беларусь сегодня» Дзьмітрыя Жука з патрабаваньнем абвергнуць выкладзеныя зьвесткі і атрымаў адмову. Але згаданы артыкул з сайту зьнік. Тады гісторык папрасіў правесьці пракурорскую праверку і прыцягнуць Мукавозчыка да крымінальнай адказнасьці за паклёп.

    Аднак, як паведаміў Свабодзе Ігар Кузьняцоў, пракуратура перанакіравала ягоную заяву ў РУУС Савецкага раёну Менску, сказаўшы, што гэта кампэтэнцыя міліцыі. У міліцыі адказалі, што ў выніку праверкі ўстаноўлена: падставаў для адміністрацыйнага працэсу паводле арт. 9.2 КаАП Рэспублікі Беларусь (паклёп) у дачыненьні да аўтара артыкулу „Лжэгісторыкі“ Мукавозчыка няма.

    20 чэрвеня Ігар Кузняцоў зьвярнуўся ў Менскую гарадзкую пракуратуру — гэтым разам ягоную заяву зарэгістравалі. Ён па-ранейшаму настойвае на завядзеньні крымінальнай справы супраць Мукавозчыка, лічыць, што міліцэйская праверка была праведзеная павярхоўна.

    Аўтар газэты Адміністрацыі прэзыдэнта «СБ. Беларусь сегодня» Андрэй Мукавозчык вядомы сваімі скандальнымі камэнтарамі да актуальных падзеяў. Часта яны скіраваныя супраць апазыцыі, незалежных мэдыя і грамадзянскай супольнасьці.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    12.02.2024
    Акцэнты

    30-годдзе за кратамі — сёння ў зняволенай журналісткі Кацярыны Андрэевай дзень народзінаў

    Кацярына Андрэева мусіла сустрэць «круглую» дату на волі — 5 верасня 2022 года сканчаўся яе несправядлівы тэрмін у калоніі. Але не. 7 красавіка 2022-га сям’і палітзняволенай журналісткі стала вядома, што ёй выставілі новае абвінавачанне. 13 ліпеня 2022 года Кацярыну прызналі вінаватай «у выдачы замежнай дзяржаве, міжнароднай альбо замежнай арганізацыі ці іх прадстаўніку дзяржаўных сакрэтаў Рэспублікі Беларусь». Суддзя Гомельскага абласнога суда Алег Харошка прызначыў ёй яшчэ 8 год пазбаўлення волі.
    02.11.2023
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    Юмор считают лакмусовой бумажкой общества. Чем оно здоровее, тем спокойнее реагирует на шутки и иронию, направленные на внутренние проблемы. Белорусам, три года пребывающим в затяжном, беспросветном политическом и экономическом кризисе, сатира помогает выстоять и уцелеть. А вот диктатура боится смеха как огня. «Не Славой Комиссаренко единым», — подумал БАЖ и сделал обзор самых улетных юмористических проектов, высмеивающих сегодняшнюю страшную реальность.
    12.12.2023
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці