• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Пракуратура Брэсцкай вобласці распавяла, колькі «экстрэмісцкай» інфармацыйнай прадукцыі знайшлі ад пачатку 2024 года

    Пракуратура Брэсцкай вобласці падрыхтавала новую справаздачу аб сваёй барацьбе з распаўсюдам на інтэрнэт-рэсурсах інфармацыі, «накіраванай на павышэнне сацыяльнай напружанасці ў грамадстве і стварэнне недаверу да прадстаўнікоў органаў дзяржаўнай улады».

    Пракуратура Брэсцкай вобласці змагаецца «з экстрэмізмам»

    Пракуратура Брэсцкай вобласці. Фота: Валерый Кароль

    Паводле службы інфармацыі надзорнага ведамства, за студзень-верасень 2024 года ў суды было накіравана 266 заяў аб прызнанні інфармацыйнай прадукцыі «экстрэмісцкімі матэрыяламі».

    У прыватнасці, такое рашэнне прынялі ў дачыненні да 99 Telegram-чатаў і каналаў, 33 старонак у Insta­gram, 13 інтэрнэт-сайтаў, 21 акаўнта ў Tik­Tok, 15 акаўнтаў у сацыяльнай сетцы «Одноклассники», 14 акаўнтаў у «ВКонтакте», 38 акаўнтаў у Face­book, шасці друкаваных выданняў (гаворка вядзецца пра кнігі), двух акаўнтаў у сацыяльнай сетцы X (Twit­ter), трох груп у Viber, а таксама 8 каналаў на відэахостынгу YouTube.

    У якасці прыкладу ў абласной пракуратуры адмыслова згадалі працу пракуратуры Лунінецкага раёна. На падставе яе зваротаў у суд былі прызнаныя экстрэмісцкай інфармацыйнай прадукцыяй кантэнт старонак «Старый Лунин» у сацыяльнай сетцы «Одноклассники» і «Беседы беларуской революции» ў месенджары Telegram.

    Спыняцца пракуроры не збіраюцца. Паведамляецца, што ў Брэсцкую абласную экспертную камісію накіраваныя хадайніцтвы для ацэнкі інфармацыйнай прадукцыі яшчэ пяці інфармацыйных крыніц «на наяўнасць у іх прыкмет экстрэмізму». У надзорным ведамстве абяцаюць, што пасля атрымання экспертных высноў будзе вырашанае пытанне пра накіраванне ў суд адпаведных заяў.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    12.02.2024
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    12.12.2023
    Акцэнты

    «Ивлеева и Тодоренко умерли для меня». Интервью с одним из создателей «Орла и решки» Евгением Синельниковым

    Евгений Синельников — один из создателей известного украинского шоу о путешествиях «Орел и решка». Он много лет работал режиссером-постановщиком телепроекта и даже был ведущим девятого сезона. Когда началась война, Евгений с семьей жил в Буче, они пробыли под оккупацией несколько недель. После освобождения Киевской области режиссер вернулся в родной дом. Мы поговорили с ним о том, как сейчас устроена жизнь в Буче, что он чувствовал, когда российские солдаты пришли к нему домой, а еще об обиде на белорусов и о том, что такое делать национальный контент на YouTube.
    17.11.2023
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці