• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Праваабаронцы прызналі Ігара Лосіка палітвязнем

    У сувязі з затрыманнем блогера і адміністратара тэлеграм-канала «Беларусь головного мозга» Ігара Лосіка па арт. 342 Крымінальнага кодэкса Беларусі (Арганізацыя групавых дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак) і абрання ў дачыненні да яго меры стрымання ў выглядзе ўтрымання пад вартай, прадстаўнікі праваабрончай супольнасці Беларусі, яшчэ раз падцвярджаючы сваю пазіцыю, выкладзеную ў раней прыняты заявах ад першагадзевятага і адзінаццатага чэрвеня 2020 года, прызналі Ігара Лосіка палітычным зняволеным.

    Ігар Лосік. Фота: RFE/RL

    Праваабаронцы патрабуюць ягонага неадкладнага вызвалення і спынення распачатага ў дачыненні да яго крымінальнага пераследу.

    На сённяшні дзень праваабаронцы прызналі палітзняволеннымі 20 чалавек. 17 з іх былі прызнаныя палітычнымі зняволенымі падчас выбарчай прэзідэнцкай кампаніі. 29 траўня міжнародная праваабарончая арганізацыя Amnesty Inter­na­tion­al прызнала вязнямі сумлення Сяргея Ціханоўскага, Віктара Бабарыку, іх паплечнікаў і блогераў, агулам — 17 чалавек.

     

    Хто такі Ігар Лосік?

    Ігар Лосік — блогер, адміністратар тэлеграм-канала «Беларусь головного мозга», на які падпісана больш за 172 тысячы карыстальнікаў. Ігар Лосік актыўна асвятляў падзеі вакол выбарчай кампаніі прэзідэнта Беларусі. Таксама Ігар з’яўляецца пазаштатным кансультантам «Радыё Свабода».

    У аўторак 25 чэрвеня ў доме ў Баранавічах, дзе жыве Ігар Лосік з сям’ёй, прайшоў вобшук, пасля якога яго затрымалі. Пасля ўтрымання яго у ІЧУ ў Мінску, зараз ён знаходзіцца ў СІЗА №1 на вул. Валадарскай у Мінску.

    Кто такой Игорь Лосик, которого задержали, и что за Telegram-канал он ведет? Объясняем

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    30-годдзе за кратамі — сёння ў зняволенай журналісткі Кацярыны Андрэевай дзень народзінаў

    02.11.2023
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    Юмор считают лакмусовой бумажкой общества. Чем оно здоровее, тем спокойнее реагирует на шутки и иронию, направленные на внутренние проблемы. Белорусам, три года пребывающим в затяжном, беспросветном политическом и экономическом кризисе, сатира помогает выстоять и уцелеть. А вот диктатура боится смеха как огня. «Не Славой Комиссаренко единым», — подумал БАЖ и сделал обзор самых улетных юмористических проектов, высмеивающих сегодняшнюю страшную реальность.
    12.12.2023
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці