Прэзентацыя новай кнігі Аляксандра Тамковіча «Філасофія дабрыні. Ад катастрофы да саду надзеі»
Першая прэзентацыя адбудзецца на нямецкім стэндзе ў рамках Мінскай кніжнай выставы-кірмаша 11 лютага а 14-й гадзіне па адрасе: пр-т Пераможцаў, 14 (“Белэкспа”).
Кніга пабачыла свет пры падтрымцы пасольства Германіі напярэдадні 30-годдзя выбуху на атамнай станцыі ў Чарнобылі. На беларускай і рускай мовах яна выходзіць у Беларусі і па-нямецку – у Германіі.
Менавіта гэтая краіна стала лідарам сярод краін, якія спрычыніліся да чарнобыльскіх ініцыятываў. У выданні распавядаецца пра тое, як Германія дапамагала пацярпелым ад катастрофы беларусам – лячэннем, паездкамі за мяжу, гуманітарнымі канвоямі і г.д.
У кнігу ўвайшлі 42 артыкулы, сярод аўтараў якіх – Святлана Алексіевіч, Уладзімір Някляеў, Юрый Хашчавацкі, Валярына Кустава, Генадзь Кесьнер, Сяргей Ваганаў, Алесь Марачкін, журналісты Радыё “Свабода” Алена Панкратава і Алесь Дашчынскі.
Падрабязней чытайце ў інтэрв’ю Аляксандра Тамковіча Беларускай службе Радыё “Свабода”.