Прэзідэнт Польшчы заклікаў вызваліць Андрэеву і Чульцову
18 лютага 2021
У сувязі з вынясеньнем прысудаў журналісткам тэлеканалу «Белсат» прэзыдэнт Польшчы Анджэй Дуда заклікаў беларускія ўлады спыніць рэпрэсіі супраць свабоды слова і грамадзянскіх правоў. Ён таксама заклікаў амніставаць абедзьвюх асуджаных.
Як паведаміў Інфармацыйнаму радыёагенцтву Польшчы Кшыштаф Шчэрскі з канцылярыі прэзыдэнта, Анджэй Дуда таксама папрасіў польскіх дыпляматаў перадаць свой «рашучы пратэст» супраць затрыманьня.
Дуда заклікаў краіны Эўрапейскага зьвяза «салідарна, пасьлядоўна і рашуча рэагаваць на гэтае далейшае праяўленьне задушэньня асноўных правоў і свабодаў».
Кацярыне Андрэевай і Дар’і Чульцовай прысудзілі па 2 гады пазбаўленьня волі ў калёніі агульнага рэжыму за стрым з «плошчы Перамен».
Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
@bajmedia
Больш матэрыялаў
У Расіі абвешчаныя ў вышук журналісты, вымушаныя з’ехаць з Беларусі праз пераслед
13.02.2024
У ліпені хутчэй за ўсё сярод іншых тавараў даражэлі газеты
12.08.2024
Генпракуратура Абхазіі ў афіцыйным адказе пагражае журналістам БРЦ «маршрутам з трох літар»
05.11.2024
TVP мяняе структуру. «Белсат» і іншыя замежныя рэдакцыі пяройдуць пад кіраўніцтва аднаго цэнтру
04.07.2024