• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Пры выкананьні абавязкаў у 2015 годзе загінулі 69 журналістаў

    У дакладзе Камітэту па абароне журналістаў адзначаецца, што 40 адсоткаў зь іх загінулі ад рук груповак ісламскіх баевікоў.

    Шэсьцьдзесят дзевяць журналістаў былі забітыя ў сувязі са сваёй працай у 2015 годзе. Пра гэта паведамляецца ў штогадовым дакладзе Камітэту па абароне журналістаў, які быў апублікаваны ў аўторак.

    У дакумэнце гаворыцца, што 40 адсоткаў загінулых сталі ахвярамі груповак ісламскіх баевікоў, такіх як «Аль-Каіда» і «Ісламская дзяржава». Больш за дзьве траціны ад агульнага ліку такіх забойстваў былі замоўленымі.

    Групоўкі баевікоў, такія як «Ісламская дзяржава» і «Аль-Каіда», нясуць адказнасьць за забойства 28 журналістаў у розных краінах сьвету ў гэтым годзе, гаворыцца ў дакладзе камітэту. Дзевяць з гэтых забойстваў адбыліся ў Францыі, якая заняла другое месца — адразу пасьля Сырыі — у якасьці «найбольш небясьпечнай для прэсы» краіны ў 2015 годзе.

    У маштабах усяго сьвету ў сувязі з выкананьнем прафэсійнага абавязку загінулі 69 журналістаў, у тым ліку тыя, хто быў забіты ў адплату за сваю рэпарцёрскую дзейнасьць, а таксама тыя, хто загінуў у ходзе баявых дзеяньняў або перастрэлак, альбо пры выкананьні іншых небясьпечных заданьняў.

    Агульная колькасьць забойстваў журналістаў — якая ўключае забойствы якія адбыліся ў пэрыяд зь 1 студзеня да 23 сьнежня 2015 году — перавысіла 61 забойства, зафіксаванае ў 2014 годзе, гаворыцца ў дакладзе.

    Камітэт па абароне журналістаў адзначыў, што расьсьледуе акалічнасьці сьмерцяў на працягу гэтага году яшчэ як мінімум 26 журналістаў з тым, каб высьветліць, ці была іх гібель зьвязаная з прафэсійнай дзейнасьцю.

    У адрозьненьне ад трох папярэдніх гадоў, выпадкі гібелі журналістаў шырока разьмеркаваліся па краінах. Ня менш чым па пяць журналістаў было забіта ў Бангладэш, Бразыліі, Іраку, Емэне і Паўднёвым Судане.

    У 2012, 2013 і 2014 гадах колькасьць забойстваў журналістаў у Сырыі нашмат перавышала адпаведную статыстыку ў іншых краінах сьвету. Як адзначаецца ў дакладзе, зьніжэньне колькасьці забойстваў у Сырыі, дзе ў 2015 годзе было забіта 13 журналістаў, збольшага адлюстроўвае той факт, што там працавала менш журналістаў, паколькі шматлікія буйныя міжнародныя інфармацыйныя агенцтвы вырашылі не пасылаць сваіх супрацоўнікаў у Сырыю, а мясцовыя журналісты беглі з краіны.

    Аднак зьніжэньне колькасьці пацьверджаных забойстваў у Сырыі таксама адлюстроўвае рост цяжкасьцяў, зь якімі сутыкнуўся КАЖ падчас расьсьледаваньняў спраў аб забойствах журналістаў у гэтай і іншых дзяржавах, якія разрываюць узброеныя канфлікты, у тым ліку ў Лібіі, Емэне і Іраку, гаворыцца ў дакумэнце.

    Прадстаўнік КАЖ наведала сёлета Ірак з мэтай расьсьледаваньня на месцы паведамленьняў пра тое, што 35 журналістаў з Масула лічацца зьніклымі бязь вестак, забітымі або захопленымі «Ісламскай дзяржавай», паведаміў камітэт.

    Аднак паколькі групоўка жорстка кантралюе распаўсюд інфармацыі пра сытуацыю ў горадзе, КАЖ змог пацьвердзіць факты гібелі ўсяго некалькіх чалавек, адзначаецца ў дакладзе.

    Атрымаўшы весткі пра забойства яшчэ некалькіх дзясяткаў журналістаў у маштабах рэгіёну, КАЖ да гэтага часу ня мае магчымасьці атрымаць з незалежных крыніц пацьверджаньня таго, што яны сапраўды загінулі, і калі так, то ці была іх гібель зьвязаная з прафэсійнай дзейнасьцю, падкрэсьліваецца ў дакладзе.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    30-годдзе за кратамі — сёння ў зняволенай журналісткі Кацярыны Андрэевай дзень народзінаў

    02.11.2023
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    Юмор считают лакмусовой бумажкой общества. Чем оно здоровее, тем спокойнее реагирует на шутки и иронию, направленные на внутренние проблемы. Белорусам, три года пребывающим в затяжном, беспросветном политическом и экономическом кризисе, сатира помогает выстоять и уцелеть. А вот диктатура боится смеха как огня. «Не Славой Комиссаренко единым», — подумал БАЖ и сделал обзор самых улетных юмористических проектов, высмеивающих сегодняшнюю страшную реальность.
    12.12.2023
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці