• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Два гады пазбаўлення волі і гіганцкі штраф у 20 тысяч рублёў за «супрацоўніцтва» з «Белсатам»

    Мінскі гарадскі суд 19 красавіка 2024 года вынес прысуд Настассі Мацяш — паводле сцвярджэння суда, супрацоўніцы тэлеканала «Белсат», прызнанага ў Беларусі «экстрэмісцкім фармаваннем». Суддзя: Святлана Макарэвіч.

    Фота са старонкі Настассі Мацяш у інтэрнэце

    Паводле прысуду, Настасся Мацяш з чэрвеня 2021 года да лістапада 2023 года, «з’яўляючыся моўным кансультантам Польскага тэлебачання «TVP», у склад якога ўваходзіць польскі тэлеканал «Белсат tv Bel­sat», неаднаразова на загад кіраўніцтва «Белсат», прызнанага экстрэмісцкім фармаваннем, ажыццяўляла правядзенне моўных кансультацый, пераклад, карэктаванне, рэдагаванне тэкстаў, якія ў далейшым выкарыстоўваліся ўдзельнікамі экстрэмісцкага фармавання «Белсат» для экстрэмісцкай дзейнасці, у тым ліку шляхам стварэння і распаўсюджвання з выкарыстаннем сродкаў масавай інфармацыі і сеткі інтэрнэт, а таксама выконвала іншыя даручэнні па ўказанні кіраўніцтва «Белсат».

    За ўдзел у «экстрэмісцкай дзейнасці» Мацяш нібыта атрымала «злачынны даход» у суме 40 000 польскіх злотых, 12 258 даляраў і 8575 еўра.

    Прысудам суда Настасся Мацяш прызнаная ўдзельніцай «экстрэмісцкага фарміравання».

    Ёй прызначана пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін 2 гады ў калоніі агульнага рэжыму і штрафам у памеры 500 базавых велічынь, гэта значыць 20 000 рублёў. У яе таксама канфіскаваныя асабісты камп’ютар і мабільны тэлефон. 

    Таксама з яе спагнана 102 415 рублёў і 12 капеек «у якасці даходу, атрыманага злачынным шляхам».

    Прысуд у законную сілу не ўступіў і, магчыма, будзе абскарджаны.

    Сваю віну ў абвінавачванні Настасся Мацяш не прызнала.

    Увесь дадзены тэкст напісаны паводле выраку Мінскага гарадскога суда — БАЖ.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці