• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Прысуд журналісту Івашыну пакінулі ў сіле

    Мінскі гарадскі суд пакінуў у сіле прысуд гродзенскаму журналісту, рэдактару беларускай службы сайта InformNapalm Дзянісу Івашыну. Рашэнне прымаў суддзя Хаткевіч.

    Нагадаем, Дзяніс Івашын быў затрыманы ў Мінску на Дзень Волі і асуджаны на 5 сутак адміністрацыйнага арышту. Падчас працэсу над Івашыным два разы перараблялі пратакол.

    «Падчас разгляду касацыйнай скаргі я наўпрост сказаў супрацоўніку міліцыі Кулікову, які складаў пратакол на мяне, што яго дзеянні кваліфікуюцца паводле Крымінальнага кодэкса як «Службовы падлог». Нельга пакідаць такія выпадкі. Нават ва ўмовах, калі сістэма выкшталцаваная, усё адно наша задача — фіксаваць усе злачынствы. Я як удзельнік гэтага фіксую прозвішчы суддзяў, сведкаў. І гэты працэс мусіць быць сталым, дзеля таго, каб потым іх усіх прыцягнуць да адказнасці. Гэта абавязак грамадзяніна і журналіста», — гаворыць Дзяніс Івашын.

    Дзяніс Івашын мае намер абскарджваць прысуд у вышэйшых інстанцыях — старшыні Мінскага гарадскога суда, у Вярхоўным судзе, у Камітэце па правах чалавека ААН, а таксама будзе падаваць заяву ў пракуратуру, каб праверылі правамоцнасць дзеянняў супрацоўніка міліцыі — старэйшага лейтэнанта Кулікова, які складаў пратакол пасля затрымання. “Месца затрымання, час, сведкі — усё не адпавядала рэчаіснасці ў тым пратаколе”, — падкрэслівае Дзяніс Івашын.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці