Прыватная друкарня «Ролл Прынт» больш не будзе друкаваць «Новы час»
10 жніўня 2021
Ліст пра тое, што «ў сувязі са змяненнем вытворчага цыклу і ўзнікшымі з-за гэтага вытворчымі складанасцямі» друкарня «Ролл Прынт» пасля 12 жніўня больш не зможа аказваць рэдакцыі паслугі, мы атрымалі яшчэ 27 ліпеня.
З таго моманту рэдакцыя спрабавала вырашыць пытанне, каб не спыняць выхад папяровай газеты. Аднак беспаспяхова. Нумар, які выйдзе на гэтым тыдні будзе адразу з літаратурным і спартовым дадаткам на 48 старонках. На жаль, на наступным тыдні чытачы больш не ўбачаць любімую газету ў паштовай скрыні.
Але гэта не значыць, што «Новы Час» спыняе свае існаванне. Выданне застаецца ў інтэрнэце. І яму яшчэ больш патрэбна падтрымка. Чытайце сайт novychas.by, падпісвайцеся ў сацыяльных сетках, дасылайце навіны і фота ў наш бот у тэлеграм.
facebook.com/novychas
vk.com/novy_cas
ok.ru/group/56208875782167
t.me/novychas (@NovyChas_bot)
instagram.com/novychas
Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
@bajmedia
Больш матэрыялаў
«Экстрэмісцкі» спіс Мінінфарма: суполка «Радыё Свабода» у «Одноклассниках»
15.11.2024
Улады аб’явілі «экстрэмісцкім фармаваннем» спартовае медыя «Tribuna.com Беларусь»
05.12.2023
Сяргей Дубавец выдаў кнігу «пра стагоддзе паміж “Нашай Нівай” і “Нашай Нівай”»
21.06.2024
В провластный союз журналистов Беларуси пришла проверка. Все оказалось «фейком»
04.11.2024