• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Суд у Баранавічах прызнаў «экстрэмісцкім» папулярны мясцовы Instagram-акаўнт baranovichi.online

    У судзе горада Баранавічы і Баранавіцкага раёна 18 верасня разглядалася справа аб прызнанні «экстрэмісцкай інфармацыйнай прадукцыяй» інтэрнэт-рэсурса «Барановичи Новости» з акаўнтам у Insta­gram baranovichi.online. На гэтую старонку, дзе асвятляліся навіны Баранавічаў, было падпісана больш за 45 тысяч чалавек.

    Акаўнт baranovichi.online

    Акаўнт baranovichi.online. Скрыншот

    Як вынікае з раскладу суда за той дзень, адпаведнае рашэнне вынесла суддзя Вера Утлік. Цікава, што ініцыятыва аб наданні акаўнту ў Insta­gram «экстрэмісцкага» статусу зыходзіла ад Баранавіцкага гарвыканкама (зазвычай ініцыятарам падобных працэсаў выступае пракуратура, іншым разам КДБ ці ГУБАЗіК.) Міністэрства інфармацыі было пазначана, як зацікаўлены бок працэсу.

    На наступны дзень пасля суда, 19 верасня, на старонцы baranovichi.online ў Insta­gram з’явіўся допіс ад уладальнікаў акаўнта, дзе паведамлялася, што чуткі пра «экстрэмісцкі» статус несапраўдныя. Тым больш, што ідэнтыфікатар інтэрнэт-рэсурса сапраўды не быў пазначаны ў Рэспубліканскім спісе экстрэмісцкіх матэрыялаў на сайце Мінінфармацыі.

    «Мы заўсёды былі патрыётамі Беларусі і прыхільнікамі дзейнай улады. Шанавалі той парадак і ўтульнасць, што ёсць у нас у краіне. Мы заўсёды працавалі для вас, наш дарагі чытач — асвятлялі хвалюючыя вас сацыяльна значныя пытанні і навіны нашага любімага горада!», — даводзілі аўтары допісу.

    Але ў каментарах чытачы распавядалі, што аддзел адукацыі Баранавіцкага гарвыканкама распаўсюджвае па падначаленых установах інфарамыцыю пра прызнанне акаўнта baranovichi.online ў Insta­gram «экстрэмісцкім».

    Акаўнт baranovichi.online

    Акаўнт baranovichi.online. Скрыншот

    У выніку ўдзень 23 верасня на старонцы гэтага акаўнта з’явіўся допіс, які можа быць апошнім: «Дарагія сябры! З прычыны непераадольных абставін, мы вымушаныя закрыць гэты акаўнт. Вялікі дзякуй, што былі з намі».

    «Экстрэмісцкі» статус акаўнта ўдаладальнікі так і не пацвердзілі і адпісацца ад небяспечнай старонкі сваім чытачам не прапанавалі.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці