• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Псіхалагічная бяспека. Пераслед у інтэрнэце — як абараніць сваё псіхічнае здароўе

    Журналісты часта сутыкаюцца з пераследам у інтэрнэце, які становіцца зброяй у руках тых, хто хоча іх запалохаць ці прымусіць маўчаць. Такі пераслед часцей накіраваны на жанчын, звычайна ён заключаецца ў пагрозах гвалту ў дачыненні да журналісткі, яе сям'і і сяброў.

    Ілюстрацыя: Jack Forbes

    Такія пагрозы выклікаюць страх і неспакой. У той жа час, журналісты не могуць перастаць карыстацца анлайн-інструментамі, каб якасна рабіць і прасоўваць сваю працу.  Камітэт па абароне журналістаў (CPJ) не раз чуў пра выпадкі, калі праз анлайн-харасмэнт калегі сыходзілі з сеціва, губляючы свой асноўны працоўны інструмент, а таксама душэўны спакой.

    Як абараніць сябе?

    Ёсць досыць вялікая верагоднасць таго, што журналісты, і, асабліва, журналісткі, сутыкнуцца з анлайн-пераследам у той ці іншай форме.

    Таму карыстайцеся праграмай-менеджэрам пароляў або стварыце доўгі, унікальны пароль для сваіх ўліковых запісаў, з васьмі ці больш словаў.

    Праверце налады прыватнасці і разгледзьце магчымасць выкарыстання сервісу DeleteMe, які дазваляе выдаліць з інтэрнэту асабістую інфармацыю. Гэтыя крокі могуць паменшыць верагоднасць доксінгу (публікацыі канфідэцыйнай інфармацыі).

    Настройце двухфактарную аўтэнтыфікацыю сваіх уліковых запісаў.

    Калі вы ўсё ж сталі аб’ектам пераследу, важна зрабіць некалькі крокаў, каб паклапаціцца пра сябе.

    Перастаньце праглядаць такія допісы і папрасіце надзейнага сябра, калегу ці іншага журналіста вывучыць іх змест за вас. Магчыма, варта папрасіць кагосьці прагледзець згадкі вашай асобы і іншыя матэрыялы, а таксама сайты, дзе магла быць размешчаная ваша прыватная інфармацыя і асабістыя дадзеныя.

    Выйдзіце са сваіх акаўнтаў і з сеціва ўвогуле. Зрабіце ўсе свае ўліковыя запісы непублічнымі прынамсі на 48 гадзін

    Забаньце і заблакуйце карыстальніка, які вас пераследуе. Змяніце настройкі апавяшчэння, каб абмежаваць колькасць бачных вам паведамленняў і апавяшчэнняў пра іх. Twit­ter мае функцыю «схаваць каментар», якая можа паслужыць альтэрнатывай блакаванню або бану карыстальнікаў.

    Раскажыце пра харасмент начальніку і калегам, ці рэдактару, калі вы фрылансер, каб мець іх падтрымку.

    Не вядзіцеся на тролінг. Менавіта гэтага тролі і дамагаюцца.

    Па магчымасці задакументуйце пагрозы, захоўваючы скрыншоты электронных лістоў і паведамленняў, або галасавых запісаў. Яны вам могуць спатрэбіцца, калі вы вырашыце звярнуцца да адміністрацыі анлайн-сервіса ці ў праваахоўныя ворганы.

    Не забывайцеся клапаціцца пра сябе. Рэгулярна ежце і піце ваду Па магчымасці, звярніцеся да псіхолага або псіхатэрапеўта. Больш інфармацыі па-англійску: PEN America’s Online Harass­ment Field Man­u­al.

    Узгадайце, што дапамагала вам у цяжкі час, якога кшталту патрымка вам была тады патрэбная. Вельмі важна не сыйсці ў самаізаляцыю,  асабліва калі вы фрылансер.

    Вы не вінаватыя ў тым, што сталі ахвярай анлайн-пераследу. Памятайце, што пагрозы выкліканыя не асабістымі прычынамі, і вы не дрэнны чалавек. На жаль, гэта адбываецца з вялікай колькасцю людзей. Больш падрабязна можна прачытаць пра гэта на сайце Heart Mob, створаным грамадскай арганизацыяй Hol­laback!.

    Паспрабуйце ацаніць, наколькі сур’ёзнымі з’яўляюцца пагрозы. У нязначных выпадках іх можна ігнараваць. Тыя, што нясуць рэальную пагрозу бяспецы, ігнараваць нельга. Справа ў сіметрычнасці адказу на нападкі.

    Вельмі дапамагае падтрымка людзей вакол вас, таму важна звярнуццв па дапамогу да калег, сяброў ці кіраўніцтва.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці