• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Пяць чалавек затрымалі. Што вядома пра справу Press Club Belarus

    22 снежня ў офісе і ў супрацоўнікаў прэс-клуба быў праведзены ператрус, а ў Нацыянальным аэрапорце затрыманая заснавальніца Press Club Belarus Юлія Слуцкая. У яе дома таксама адбыўся вобшук.

    Спіс затрыманых:

    Заснавальніца «Прэс-клуба» Юлія Слуцкая
    Праграмны дырэктар «Прэс-клуба» Ала Шарко
    Дырэктар «Прэс-клуба» Сяргей Альшэўскі
    Дырэктар «Акадэміі Прэс-клуба»  Сяргей Якупаў
    Супрацоўнік «Прэс-клуба» і сын Юліі Пётр Слуцкі

    Пра затрыманне Пятра Слукага сёння паведаміла «Радыё Свабода» са спасылкаю на дачку Слуцкай Аляксандру.

    Па словах  Аляксандры, месцазнаходжанне затрыманых невядома. Іх не могуць знайсці сваякі. Па больш ранняй інфармацыі, іх затрымалі на 72 гадзіны. У Дэпартаменце фінансавых расследаванняў паведамілі, што «вядзецца следства па факце парушэння падатковага заканадаўства».

    «Дэпартамент фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржаўнага кантролю праводзіць праверку па фактах парушэнняў падатковага заканадаўства Рэспублікі Беларусь у дачыненні да службовых асоб культурна-асветніцкай установы «Журналісцкая майстэрня Прэс-клуб» і іншых суб’ектаў гаспадарання, звязаных у тым ліку з паступленнем буйных грашовых сум з‑за мяжы» — паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Камітэта дзяржаўнага кантролю.

    ***

    Юлія Слуцкая — заснавальніца і старшыня Прэс-Клуба. У журналістыцы з 1994 года. Скончыла філасофскі факультэт БДУ, да таго, як прыйшла у медыясферу, працавала сацыёлагам. У 1995–2006 — галоўны рэдактар «Камсамольскай праўды ў Беларусі». У 2007–2010 — галоўны рэдактар «Еўрапейскага радыё для Беларусі», з 2011 г. — заснавальніца і дырэктар інфармацыйнага офіса ў Варшаве «Беларусь у фокусе».

    Прэс-клуб Беларусь (Press Club Belarus) заснаваны ў 2011 годзе. У чэрвені 2014 года арганізацыя стала членам Міжнароднай асацыяцыі прэс-клубаў. У лістападзе 2015 года ў Беларусі зарэгістравалі культурна-адукацыйную ўстанова «Прэс-клуб Майстэрні журналістыкі».

    Прэс-клуб арганізуе прафесійныя дыскусіі, майстар-класы для журналістаў, адукацыйныя праграмы, займаецца даследаваннем кантэнту белаускіх медыя, у тым ліку дзяржаўных. 

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці