• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Расейскі журналіст атрымаў палітычны прытулак ва Ўкраіне

    У 2012 годзе суд прысудзіў журналіста Дзьмітрыя Шыпілава да 11 месяцаў папраўчых работ за публікацыі ў блогу, якія былі прызнаныя зьневажальнымі ў дачыненьні да губэрнатара Амана Тулеева.

    Расейскаму журналісту і блогеру Дзьмітрыю Шыпілаву дадзены статус палітычнага ўцекача ва Ўкраіне. Пра гэта ён паведаміў на сваёй старонцы ў Фэйсбуку.

    «Дзесяцімесячная эпапэя нарэшце скончылася, усім дзякуй», — напісаў расеец пад фатаграфіяй выдадзенага яму пасьведчаньня ўцекача.

    Прашэньне аб атрыманьні палітычнага прытулку Шыпілаў падаў 25 лютага 2015 году на адным з памежных пунктаў паміж Украінай і Беларусьсю, аднак атрымаў адмову. Толькі праз суткі, пасьля паручальніцтва ягоных украінскіх сяброў, Шыпілава ўпусьцілі на тэрыторыю Ўкраіны.

    Дзьмітры Шыпілаў родам з Кемерава. У 2012 годзе суд прысудзіў яго да 11 месяцаў папраўчых работ за публікацыі ў сваім блогу, якія былі прызнаныя зьневажальнымі ў дачыненьні да губэрнатара Кемераўскай вобласьці Амана Тулеева і начальніка абласнога дэпартамэнта культуры і нацыянальнай палітыкі Ларысы Зауэрвайн. Журналіст віну не прызнаў і зьехаў у Маскву. 10 верасьня 2014 году ён быў затрыманы ў Падмаскоўі. Па выпадковым супадзеньні ці не, у гэты дзень у «Новым Кузбасе» было апублікавана інтэрвію Шыпілава з арганізатарам «Маршу за фэдэралізацыю Сібіры», мастаком Арцёмам Ласкутовым. Раней супраць Дзьмітрыя Шыпілава была ўзбуджаная яшчэ адна крымінальная справа аб абразах, нібыта нанесеных Аману Тулееву.

    У сувязі з тым, што Шыпілаў ухіліўся ад папраўчых работ, кемераўскі суд зьмяніў яму пакараньне на тры месяцы пазбаўленьня волі ў калёніі-пасяленьні, і пасьля затрыманьня ў Падмаскоўі журналіста этапавалі ў Кемерава. Ён выйшаў на волю 29 сьнежня, цалкам адбыўшы тэрмін пакараньня. У лютым 2015 году Шыпілаў зьехаў з Расеі.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці