• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Расійская платформа «Дзэн» заблакавала канал выдання REFORM.news

    Расійскае наглядальнае ведамства Раскамнагляд уключыла канал REFORM.news на «Дзэн» (ідэнтыфікатар https://dzen.ru/reform) у Адзіны рэестр забароненых сайтаў. На гэтай падставе платформа  заблакавала канал выдання.  Рэдакцыі паведамілі пра гэта 5 верасня.

    Генпракуратура РФ патрабуе выдалення кантэнту сайта Reform.news

    Фота: reform.news

    «Рашэнне прынятае на падставе патрабавання Дзяржаўнай пракуратуры РФ ад 27.07.2006 № 149-ФЗ. У адпаведнасці з гэтым патрабаваннем, а таксама пунктам 4.5 умоваў выкарыстання сервіса доступ да канала быў абмежаваны.

    Паводле  федэральнага закона ад  27.07.2006 № 149-ФЗ інфармацыя, якая распаўсюджвалася з парушэннем заканадаўства, павінна быць выдалена. Пасля гэтага можна звярнуцца ў Раскамнагляд з просьбай праверыць публікацыі і  выдаліць  https://dzen.ru/reform з Адзінага  рэестра забароненых сайтаў», — гаворыцца ў паведамленні адміністрацыі платформы «Дзэн», дасланым у рэдакцыю інтэрнэт-рэсурса.

    Сёлета ў жніўні расійскае нагляднае ведамства Раскамнагляд папярэдзіла пра блакіроўку сайта Reform.news на тэрыторыі Расіі, калі інфармацыя з яго не будзе выдалена. Паводле рэдакцыі, у Раскамнаглядзе склалі адмысловае дасье на ўвесь праект, дзе сабраныя звесткі з адкрытых крыніц, пазначаныя дата пачатку працы, тэматыка, акаўнты ў сацсетках і склад кіраўніцтва. Асобна адзначаецца, што «рэсурс набраў папулярнасць пасля пратэстаў у Беларусі ў 2020–2021 гадах».

    У Беларусі сайт праекта Reform.by быў заблакаваны яшчэ ў жніўні 2021 года. Сёлета 15 сакавіка паводле загаду Аператыўна-аналітычнага цэнтра інтэрнэт-выданне было пазбаўлена беларускага даменнага імя. Цяпер інфармацыя  размяшчаецца на інтэрнэт-сайце з новым даменам — reform.news. Гэты сайт ужо прызнаны «экстрэмісцкай інфармацыйнай прадукцыяй» на падставе рашэння суда Ленінскага раёна горада Брэста ад 26 жніўня. YouTube-канал і шэраг старонак медыяпраекта ў сацыяльных сетках былі абвешчаныя «экстрэмісцкімі» яшчэ раней — на працягу гэтага года.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    Юмор считают лакмусовой бумажкой общества. Чем оно здоровее, тем спокойнее реагирует на шутки и иронию, направленные на внутренние проблемы. Белорусам, три года пребывающим в затяжном, беспросветном политическом и экономическом кризисе, сатира помогает выстоять и уцелеть. А вот диктатура боится смеха как огня. «Не Славой Комиссаренко единым», — подумал БАЖ и сделал обзор самых улетных юмористических проектов, высмеивающих сегодняшнюю страшную реальность.
    12.12.2023
    Акцэнты

    Чацвёра з дзесяці сышлі з прафесіі. Як абышоўся «Талібан» з журналістыкай у Афганістане

    01.03.2024
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці