Расійскі «Першы канал» выкарыстаў скрыншот з камп’ютарнай гульні ў сюжэце пра Сірыю ВІДЭА
26 лютага 2018
Першы канал Расіі выкарыстаў скрыншот з камп'ютарнай гульні Arma 3 у сюжэце пра Сірыю, які выйшаў у праграме «Нядзельны час» 25 лютага. Прэс-служба тэлеканала патлумачыла гэта памылкай рэжысёра мантажу, паведамляе РБК.
Сюжэт быў прысвечаны расійскай арміі і Дню абаронцы Айчыны. Кадры з гульні ArmA 3 з’явіліся ў эфіры праграмы «Нядзельны час» з подпісам «Дасье. Сірыя» на 2 хвіліне 36 секундзе відэа.
Дырэктар па дыстрыбуцыі распрацоўніка гульні Bohemia Interactive пацвердзіў РБК, што гэта сапраўды быў кадр з ArmA 3.
Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
@bajmedia
Больш матэрыялаў
13 красавіка — дзень народзінаў у палітзняволенай журналісткі Ларысы Шчыраковай
13.04.2024
BYSOL прапануе беларусам за мяжой падтрымаць адзін з напрамкаў яго дзейнасці
22.03.2024
Генсек ЕФЖ раскрытыкаваў новую кіраўніцу «Белсата»
03.01.2025
У Варшаве адкрылі персанальную фотавыставу Зянона Пазняка
30.04.2024