• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Развітанне з Ганнай Вольскай — у чацвер у Свята-Елісавецінскім манастыры

    Развітанне з Ганнай Вольскай адбудзецца ў чацвер 24 сакавіка з 11 да 13 гадзіны ў Свята-Елісавецінскім манастыры (вул. Выгоцкага, 6, мікрараён Навінкі г. Мінска). 

    Родныя просяць прыносіць не штучныя вянкі, а толькі жывыя кветкі.

    Адпяванне пройдзе з 9:45 да 10:45 у храме Свяціцеля Мікалая Цудатворца (знаходзіцца на тэрыторыі Свята-Елісавецінскага манастыра), грамадзянская паніхіда з 11:00 па 13:00. Пасля труну павязуць на пахаванне ў Заслаўе.

    23 сакавіка ад анкалагічнай хваробы пайшла з жыцця сябра ГА “БАЖ” Ганна Вольская, жонка вядомага беларускага музыкі Лявона Вольскага.

    Ганна Вольская нарадзілася 11 чэрвеня 1975 года.

    Скончыла Інстытут культуры. У 1995 – 1996 гадах працавала ў рэкламным аддзеле легендарнага “Радыё 101.2”, дзе і пазнаёмілася з будучым мужам. У шлюбе у іх нарадзілася дачка Адэля, якой сёння споўнілася 18 гадоў.

    Ганна пэўны час была дырэктарам гурту N.R.M., з’яўлялася нязменным прадзюсарам музычнага праекта “Крамбамбуля” і сольных альбомаў Лявона Вольскага, выступала суаўтаркай сцэнару, прадзюсарам і нават акторкай у некалькіх праектах для тэлеканала “Белсат” (“Снежны завулак”, “Назад у будучыню”). Сябра ГА “БАЖ” з 2009 года.

    ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў” горка смуткуе разам са сваякамі і сябрамі Ганны. Трымайцеся мужна. 

    Вольга Бабак: У Ганны Вольскай знайшлі рак малочнай залозы, але яна не хацела «ляжаць у лякарнях і паміраць»

    Ганна Вольская: «Каб у нас тут быць культурным чалавекам, спачатку трэба адчуць сябе беларусам»

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    Юмор считают лакмусовой бумажкой общества. Чем оно здоровее, тем спокойнее реагирует на шутки и иронию, направленные на внутренние проблемы. Белорусам, три года пребывающим в затяжном, беспросветном политическом и экономическом кризисе, сатира помогает выстоять и уцелеть. А вот диктатура боится смеха как огня. «Не Славой Комиссаренко единым», — подумал БАЖ и сделал обзор самых улетных юмористических проектов, высмеивающих сегодняшнюю страшную реальность.
    12.12.2023
    Акцэнты

    Чацвёра з дзесяці сышлі з прафесіі. Як абышоўся «Талібан» з журналістыкай у Афганістане

    01.03.2024
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці