• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Рэдакцыя “Газеты Слонімскай” падвяла вынікі конкурса дзіцячых малюнкаў

    У першую нядзелю чэрвеня ў Слонімскай гарадской дзіцячай бібліятэцы рэдакцыя “Газеты Слонімскай” падвяла вынікі конкурса дзіцячых малюнкаў “Мая сям’я”.

    У гэтым конкурсе паўдзельнічалі 45 юных мастакоў ва ўзросце да 12 гадоў, малюнкі якіх друкаваліся ў газеце на дзіцячай старонцы цягам двух месяцаў. Чытачы газеты і наведнікі сайта галасавалі за малюнкі, якія ім найбольш спадабаліся.

    Першае месца атрымала 9‑гадовая слонімская мастачка Ілона Каштальян. Яе малюнак “Дзень нараджэння мамы” набраў найбольшую колькасць чытацкіх галасоў і аздобіў адмысловую паштоўку, якая пабачыла свет у Слонімскай друкарні накладам 150 асобнікаў.

    Марыяна Кучарава і Паліна Валодзіна занялі адпаведна другое і трэцяе месцы па выніках галасавання. Але ніхто ў той дзень не быў пакрыўджаны арганізатарамі конкурсу — усіх чакаў святочны торт і памятныя падарункі ад газеты.

    Конкурсныя малюнкі юных мастакоў тым часам склалі экспазіцыю выставы ў дзіцячай бібліятэцы Слоніма.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці