• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Рэдакцыя Hrodna.life запусціла email-рассылку для чытачоў

    Яна выходзіць раз на тыдзень па выходных. Рэдакцыя па-ранейшаму імкнецца быць максімальна блізка да чытачоў.

    — Раней гэта было блізка ў літаральным, фізічным значэнні, бо ў рэдакцыю мог прыйсці кожны і мы арганізоўвалі шмат актыўнасцяў для чытачоў, — кажа галоўны рэдактар выдання Аляксей Шота. — Цяпер гэта немагчыма. Затое хаця б у такім фармаце мы можам расказаць, што нас здзівіла ці раззлавала, колькі спікераў “паслалі” нас падалей у час падрыхтоўкі матэрыяла і іншыя ўнутраныя штукі”.

    Рассылка як фармат мае шмат плюсаў: яе немагчыма заблакаваць, яна будзе працаваць пакуль працуе інтэрнэт, на яе можна адказаць наўпрост лістом — і мы яго атрымаем, прачытаем і таксама адкажам. Гэта не тое ж самае, што падпіска на Insta­gram  або Telegram Hrodna.life, бо гэта больш асабісты фармат камунікацыі з аўдыторыяй.

    Падпісацца на рассылку можна ТУТ

    А падпісацца на рассылку пра навіны, праграмы і магчымасці для журналістаў ад БАЖ па-ранейшаму можна ТУТ. Альбо паглядзець папярэднія выпускі.

    Нагадаем, што і БАЖ, і Hrodna.life названыя лукашэнкаўцамі эктрэмісцкімі фармаваннямі.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці