• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Рэдактар глыбоцкай раёнкі заклікае чытачоў не быць «пастаўшчыкамі кантэнту» для тых, хто выехаў за мяжу

    Андрэй Панкрат, галоўны рэдактар дзяржаўнай раённай газеты «Веснік Глыбоччыны», выдаў чарговы пасквіль, у якім абражае блогераў і журналістаў, што былі вымушаныя з’ехаць з Беларусі з прычыны пераследу рэжыму Лукашэнкі.

    Гэтым разам артыкул Панкрата называецца «Што палохае беглых». Пачынае ён з прызнання, што ўвесь час назірае за беларусамі, якія з’ехалі з краіны праз пераслед рэжыму Лукашэнкі. Панкрат скардзіцца на тое, што ён ні разу не ўбачыў у іх пазітыўнага інфармацыйнага парадку дня ў Беларусі.

    «Паводле іх слоў, каментароў і меркаванняў у нашай краіне ўсё дрэнна. А дрэнна чаму? Правільна: таму што іх няма ў краіне. Іх няма, значыць, няма каму растлумачыць, што праўда, а што хлусня», — піша на сайце газеты, якую ён узначальвае, Андрэй Панкрат.

    Таксама галоўрэд называе хлебным часам выбары, якія маюць адбыцца ў лютым у Беларусі, і звяртаецца да чытачоў свайго сайта:

    «Гэта для нас з вамі, грамадзян краіны, адзіны дзень галасавання — важная падзея, а для іх — момант атрымаць грошы пад стварэнне негатыўнага інфармацыйнага шуму на фоне выбараў. У сваёй безвыходнасці гэтыя людзі дайшлі да таго, што гатовыя за грошы паліваць сваю краіну брудам абы выжыць ва ўмовах «гасціннай» Еўропы, якая ўводзіць усё большыя абмежаванні для мігрантаў. І тут я не кажу пра буйных дзялкоў, якія прэтэндуюць на вядучыя ўрадавыя пасады ў Беларусі. Гаворка пра шараговых «праўдалюбцаў», якія на хвалі салідарнасці выехалі з краіны і толькі потым зразумелі, як шмат у іх было ў Беларусі і што ўсё гэта цяпер ім недаступна».

    Далей рэдактар сцвярджае, што ў Польшчы і Літве супраць Беларусі працуе цэлае інфармацыйнае войска непрафесійных пісак. Даводзіць чытачам, што іх задача — пошук любой дробнай інфармацыі, якую можна скарыстаць супраць Беларусі.

    «Дзень і ноч яны гойсаюць па акаўнтах сацыяльных сетак беларусаў. Што ж яны шукаюць? Тое, што не мае нічога глабальнага, калі ацэньваць у разрэзе цэлай краіны. Напрыклад, фота дрэнна пачышчанай ад снегу дарогі ў якім-небудзь раёне. Што дае ім такое фота? У першую чаргу, нагода выкарыстоўваць яго, размясціўшы ў падкантрольных акаўнтах сацыяльных сетак. Такі здымак яны абавязкова забяспечваюць з’едлівым каментаром, робячы акцэнт на абыякавасць мясцовай кіруючай вертыкалі да праблем жыхароў», — бароніць улады рэдактар.

    Ён заклікае людзей, якія публікуюць у сваіх сацсетках падобныя фотаздымкі, не змяшчаць іх там, а дасылаць у  кампетэнтныя арганізацыі. Такіх людзей ён называе пастаўшчыкамі кантэнту для тых, хто выехаў за мяжу, і хвалюецца за тое, каб не нагнятаўся негатыўны фон у краіне перад выбарамі.

    Пасля ў сваім артыкуле Андрэй Панкрат развівае фантазію да таго, што быццам тым, хто з’ехаў, даводзіцца працаваць па новых метадычных указаннях, якія выдалі ім іх заходнія куратары са спецслужбаў.

    На думку Панкрата, гэтыя артыкулы выклікаць у беларусаў адчуванне, што жыць ім становіцца з кожным днём усё горш, а самае страшнае, што іх чакае — гэта цемра і бесперспектыўнасць.

    «Калі ж паглядзець на сітуацыю інакш, то ўсё атрымліваецца наадварот. Гэта ў збеглых у будучыні цемра і бесперспектыўнасць», — папярэджвае Андрэй Панкрат.

    І разважае над тым, колькі пратрымаюцца беларусы ў Польшчы і Літве, дзе іх нібыта б’юць, прыніжаюць, і ім даводзіцца не жыць, а выжываць. Паводле аўтара, ім даводзіцца кідацца на любую брудную працу, каб мець хоць нейкія сродкі да існавання. «У іх працы няма праўды, ёсць толькі аднаасобная цікавасць, якая ідзе ў разрэз з інтарэсамі іх сапраўднай роднай краіны — Рэспублікі Беларусь. Калі на гэтым не спыніцца — далей толькі беспрасветная цемра ўчынкаў», — падсумоўвае Андрэй Панкрат.

    «Вось толькі, ці задумваўся ён сам пра сваю працу, учынкі, сумленне? Хочацца заўважыць, што толькі ён як рэдактар раённай газеты піша падобныя пасквілі на апазіцыю на Віцебшчыне, — прапануюць Панкрату паразважаць «з’ехаўшыя» журналісты. — Відаць, яго вельмі хвалюе Захад і замежжа, і ён з задавальненнем бы, пэўна, памяняўся месцамі з тымі, каго ён называе «беглымі». Бо з пункту гледжання псіхалогіі, што ў каго баліць, той пра гэта і кажа, у дадзеным выпадку піша».

    Чытайце яшчэ:

    Аксана Колб сышла з пасады галоўнага рэдактара

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    Появился фейковый сайт БелТА. Он пишет о создании кибер-штаба при Минсвязи

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    12.12.2023
    Акцэнты

    «Ивлеева и Тодоренко умерли для меня». Интервью с одним из создателей «Орла и решки» Евгением Синельниковым

    Евгений Синельников — один из создателей известного украинского шоу о путешествиях «Орел и решка». Он много лет работал режиссером-постановщиком телепроекта и даже был ведущим девятого сезона. Когда началась война, Евгений с семьей жил в Буче, они пробыли под оккупацией несколько недель. После освобождения Киевской области режиссер вернулся в родной дом. Мы поговорили с ним о том, как сейчас устроена жизнь в Буче, что он чувствовал, когда российские солдаты пришли к нему домой, а еще об обиде на белорусов и о том, что такое делать национальный контент на YouTube.
    17.11.2023
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці