• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Рэдактара “Борисовских новостей” аштрафавалі за інфармацыю пра Марш раззлаваных беларусаў

    1 снежня суд Барысаўскага раёна разгледзеў справу аб адміністрацыйным правапарушэнні па ч. 1 арт. 23.34 КаАП Рэспублікі Беларусь (“Парушэнне парадку арганізацыі альбо правядзення масавых мерапрыемстваў”) у дачыненні да галоўнага рэдактара недзяржаўнай рэгіянальнай газеты “Борисовские новости” Анатоля Букаса.

    Падставай для пачатку адміністратыўнага працэсу, які праводзіў Барысаўскі РУУС, стала інфармацыя, апублікаваная ў газеце ў артыкуле “Рассерженные люди выйдут на площадь” (№ 40 (1324) ад 4 кастрычніка 2017 г.): “Відэаролік заканчваецца заклікам паўдзельнічаць у чарговым Маршы раззлаваных беларусаў 2.0, які плануюць правесці лідары Беларускага нацыянальнага кангрэса 21 кастрычніка ў 14 гадзін на Кастрычніцкай плошчы ў Мінску”.

    20 лістапада Міністэрства інфармацыі вынесла пісьмовае папярэджанне рэдакцыі газеты “Борисовские новости” аб парушэнні арт. 38 Закона Рэспублікі Беларусь “Аб сродках масавай інфармацыі” (“Інфармацыя, распаўсюд якой у сродках масавай інфармацыі забаронены”).

    28 лістапада галоўнага рэдактара “Борисовских новостей” Анатоля Букаса выклікалі ў РУУС Барысаўскага раёна для правядзення працэсуальных дзеянняў па справе аб адміністратыўным правапарушэнні, звязанай з вынесеным Мінінфармацыі пісьмовым папярэджаннем. Пратакол аб адміністратыўным правапарушэнні быў складзены супрацоўнікам міліцыі 29 лістапада і прадстаўлены для азнаямлення Букасу на наступны дзень.

    У судзе Анатоль Букас сваю віну не прызнаў, указаўшы, што не з’яўляецца суб’ектам правапарушэння ў адпаведнасці з нормай, прадугледжанай ч. 1 арт. 23.34 КаАП Рэспублікі Беларусь (яе санкцыя прадугледжаная для ўдзельнікаў масавых мерапрыемстваў).

    Тым не менш, суддзя Барысаўскага райсуда Яўген Манышаў палічыў віну рэдактара ў здзяйсненні правапарушэння даказанай і пакараў яго штрафам у памеры 15 базавых велічыняў.

    Галоўны рэдактар газеты “Борисовские новости” мае намер абскардзіць гэтае рашэнне ў абласным судзе.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    30-годдзе за кратамі — сёння ў зняволенай журналісткі Кацярыны Андрэевай дзень народзінаў

    02.11.2023
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    Юмор считают лакмусовой бумажкой общества. Чем оно здоровее, тем спокойнее реагирует на шутки и иронию, направленные на внутренние проблемы. Белорусам, три года пребывающим в затяжном, беспросветном политическом и экономическом кризисе, сатира помогает выстоять и уцелеть. А вот диктатура боится смеха как огня. «Не Славой Комиссаренко единым», — подумал БАЖ и сделал обзор самых улетных юмористических проектов, высмеивающих сегодняшнюю страшную реальность.
    12.12.2023
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці