Рэдактара «Новага Часу» Аксану Колб пачнуць судзіць 7 чэрвеня
Суд над галоўным рэдактарам медыя "Новы Час" пачнецца 7 чэрвеня. Ён будзе праходзіць у судзе Цэнтральнага раёна Мінска, пасяджэнне прызначанае на 10:30, суддзя Карсюк Д.С.
Аксану Колб затрымалі раніцай 20 красавіка 2022 года і змясцілі пад варту. 22 красавіка ёй высунулі абвінавачванне ў парушэнні арт. 342 ч. 1 КК РБ (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак або актыўны ўдзел у іх).
Падтрымайце Аксану лістамі, паштоўкамі і тэлеграмамі!
Пішыце на адрас: 220030, г. Мінск, вул. Валадарскага, 2, СІЗА №1. Колб Аксане Мікалаеўне.
«Новы Час» — беларуская агульнапалітычная штотыднёвая газета. Заснавана Мінскай гарадской арганізацыяй Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны, спадкаемца газеты «Згода». Выдаецца з сакавіка 2002.