• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Рэдкая з’ява: справу супраць журналіста спынілі ў сувязі з недаказанасцю

    Сёння адбылося другое пасяджэнне суда па адміністрацыйнай справе журналіста-фрылансера з Глыбокага Змітра Лупача. Яго вінавацілі ў парушэнне Закона аб СМІ за супрацу з тэлеканалам “Белсат”. У выніку суддзя Глыбоцкага раённага суда Станіслаў Трапук вынес пастанову аб спыненні справы ў сувязі з недаказанасцю.

    Першае слуханне справы, заведзенай у дачыненні журналіста на падставе часткі 2 артыкула 22. 9 КаАП (незаконны выраб і распаўсюд прадукцыі СМІ), адбылося 27 студзеня. Але тады суддзя адправіў яе ў міліцыю на дапрацоўку, бо немагчыма было вызначыць дакладную дату правапарушэння.

    Пасля  маёр міліцыі Сяргей Цырбан выклікаў Змітра Лупача для правядзення чарговага апытання і выправіў дату ва ўжо старым пратаколе. Таксама міліцыянт з’ездзіў у гарадскі пасёлак Падсвілле і апытаў яшчэ двух сведак. Але і гэта не дапамагло вызначыць дакладную дату меркаванага адміністрацыйнага правапарушэння і даказаць вінаватасць журналіста.

    Як кажа Зміцер Лупач, у яго быў спадзёў, што ўсё ж апраўдаюць: “50 на 50”. Бо ў судзе былі заяўленыя шмат хадайніцтваў і прадастаўленыя доказы, што ў той дзень, ён не здымаў жыхароў дома па вуліцы Савецкай у Падсвіллі, як даводзілі міліцыянты. Таксама журналіст дадае, што і справу разглядаў суддзя, якога лічаць у горадзе больш-менш справядлівым. “Наколькі можна быць справядлівым ва ўмовах нашай краіны”, — заўважае Зміцер Лупач.

    Паводле праваабаронцы Паўла Левінава, яму спадабалася, як вёў працэс суддзя:

    — Ён сапраўды намагаўся разабрацца ва ўсіх акалічнасцях справы журналіста. Але, у рэшце рэшт, ён Змітра ўсё ж такі не апраўдаў, а пастанавіў спыніць справу ў сувязі з недаказанасцю віны. Суддзя патлумачыў, што правапарушэнне Змітром было ўчыненае, але міліцыянты, якія вялі адміністрацыйны працэс, не змаглі прадаставіць дастатковых доказаў. Я лічу, што можна паспрабаваць абскардзіць гэтую пастанову і прасіць суд другой інстанцыі змяніць фармулёўку на адсутнасць у дзеяннях Змітра Лупача складу адміністрацыйнага правапарушэння.

    Нагадаем, сёлета ў Змітра Лупача гэта было трэцяе па ліку судовае  пасяджэнне: два — па гэтай справе 27 студзеня і 19 лютага ў Глыбокім, а перад тым, 10 студзеня, суддзя Пастаўскага раённага суда Наталля Максімовіч пакарала журналіста штрафам за супрацу з тэлеканалам “Белсат”.

    Пераслед журналіста з боку ўладаў за прафесійную дзейнасць не спыняецца. Некалькі дзён таму на яго склалі пратакол шаркаўшчынскія міліцыянты. Гэтым разам падставай стаў відэасюжэт пра дзіцячую пляцоўку ў Шаркаўшчыне, паказаны на тэлеканале “Белсат”.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    Чацвёра з дзесяці сышлі з прафесіі. Як абышоўся «Талібан» з журналістыкай у Афганістане

    Далёкі Афганістан і Беларусь яднае не так ужо мала, як падаецца на першы погляд. Калі глядзець на медыясферу, дык атрымліваецца амаль што калька: незалежныя журналісты працягваюць працу ў выгнанні, некаторых кінулі ў турму, у індэксе свабоды прэсы абедзве краіны — у чырвонай зоне. Фотарэпарцёрка Фаціма Хасайні, калі завітала ў Вільню, падзялілася ўласным поглядам на сітуацыю.
    01.03.2024
    Акцэнты

    «Нават збеглую, нават іх прыхільніцу». Прапаганда пераконвае беларусаў, што трэба вяртацца дадому, выкарыстоўваючы гісторыю згвалтавання ў Варшаве

    06.03.2024
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці