Рэгістрацыя на БАЖынкі скончана
Думаеце, што вы на тых БАЖынках не бачылі? Колькі можна засядаць з калегамі? Але вас яшчэ не запрашала Маладзечна!
Калі ў вас яшчэ ёсць спадзяванне на падарожжа, якое зробіць гэтае лета незабыўным, а варыянтаў так сабе, то якраз для вас, беларускія журналісты, гэтая цудоўная прапанова. Рамантычная Вязынка, аграсядзібны олінклюзіў, культурная праграма і інтэлектуальны адпачынак— як вы можаце такое прапусціць? Дата правядзення: 5–6 жніўня.
Лета. Сонца. Жнівень. БАЖ. І Купала сёння — наш!
Танцы, ігрышчы, гулянкі — лета на сядзібе Янкі.
Што вас чакае:
- раскошная душэўнасць прыроды і жыхароў Маладзечанскай зямлі;
— экскурсія па музею-сядзібе Янкі Купалы, наведванне дома, дзе нарадзіўся топавы пясняр;
— інтэлектуальна-забаўляльны квэст;
— рацыянальнае аздараўленчае харчаванне;
— удзел у навучальным трэнінгу ў цёплым коле лепшых сяброў;
— магчымасць паказаць свае творчыя таленты;
- удзел у фотаконкурсе без дадатковай рэгістрацыі;
— аўтаматычная намінацыя ў конкурсах «Міс БАЖынкі» ці «Містэр БАЖынкі» па гендэрнай прыналежнасці ці па жаданні;
— лазня;
— выраб керамічнага сувеніра сваімі рукамі на Радашкавіцкім керамічным заводзе;
— спартыўныя гульні па жаданні.
Акуніцеся ў Вязынскую асалоду, і хай вакол толькі пырскі разлятаюцца! Колькасць месцаў абмежаваная!
Прадугледжана, што частка гасцей будзе начаваць у палатках. Пры рэгістрацыі пазначце, калі ласка, ці зможаце вы захапіць з сабой намёт.
Інфармацыя для плацяжу:
ГА «Беларуская асацыяцыя журналістаў»
Банк ААТ «БПС-СБЕРБАНК»
УНП 101111171
Рахунак: BY24BPSB30151030450159330000
БІК: BPSBBY2X
Від плацяжу: Добраахвотнае ахвяраванне на статутныя мэты