• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    «Рэпартэры бязь межаў»: у 2018 годзе ў сьвеце забілі 80 журналістаў

    З пачатку 2018 году ў сьвеце забілі ня менш за 80 журналістаў у сувязі зь іхнай прафэсійнай дзейнасьцю. Сьпіс апублікавала 18 сьнежня міжнародная праваабарончая арганізацыя «Рэпартэры бязь межаў».

    Больш за палову загінулых журналістаў прыпадае на пяць дзяржаваў — Аўганістан (15 чалавек), Сырыю (11), Мэксыку (9), Емэн (8) і Індыю (6). Пры гэтым Мэксыка зьяўляецца адзінай краінай з высокай колькасьцю забітых журналістаў, дзе няма ўзброенага канфлікту, адзначаюць праваабаронцы. Усяго ў зонах ваенных канфліктаў за 11 месяцаў 2018 году загінулі 44 журналісты.

    Акрамя таго, цяпер у сьвеце 348 журналістаў знаходзяцца пад вартай. Паводле дадзеных міжнароднага Камітэту абарону журналістаў, ужо трэці год запар толькі ў дзяржаўных турмах за сваю прафэсійную дзейнасьць сядзяць больш за 250 журналістаў у сьвеце, у тым ліку 33 жанчыны.

    «Чалавекам году», паводле вэрсіі амэрыканскага часопіса Time, у 2018 годзе стала група журналістаў. Яны былі ўганараваныя такім званьнем за адважную рэпартэрскую дзейнасьць.

    У іх лік увайшлі забіты саудаўскі журналіст Джамаль Хашокджы, арыштаваныя ў М’янме журналісты Reuters, рэдакцыя амэрыканскай газэты The Сap­i­tal Gazette, на якую ў чэрвені напаў узброены мужчына, філіпінка Марыя Рэса, якая знаходзіцца пад пагрозай турэмнага тэрміну, намесьніца галоўнага рэдактара расейскай радыёстанцыі «Эхо Москвы» Тацяна Фельгенгаўэр, якая перажыла напад, ды іншыя.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці