• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    «РИА Новости» стала ўсурʼёз браць каментарыі ў чат-бота ChatGPT. Той назваў іх навіны фэйкам

    «РИА Новости» публікуюць навіны, звяртаючыся па каментарыі да нейрасеткі ChatGPT. Яна пракаментавала іх навіны пра свае каментарыі, - піша "Наша Ніва".

    У апошні час расійскае інфармацыйнае агенцтва рэгулярна публікуе навіны з меркаваннем нейрасеткі з той ці іншай нагоды.

    Напрыклад, яны апублікавалі тэкст з назвай «Чат-бот Chat­G­PT даў інтэрв’ю «РИА Новости» аб расійскай і сусветнай эканоміцы». У тэксце нейрасетка ўказала на сваю няздольнасць даваць дакладныя прагнозы і дадала, што вучылася на інфармацыі, атрыманай да восені 2021 года. Але гэта не перашкодзіла агенцтву апублікаваць «прагнозы».

    Гучнай навіною інфармацыйнага агенцтва стала «аналітыка» ад нейрасеткі пра падзеі вакол Кіева-Пячэрскай лаўры.

    «Чат-бот са штучным інтэлектам Chat­G­PT мяркуе, што ўлады ў Кіеве не могуць самастойна скасаваць дамову паміж кананічнай УПЦ і дзяржавай аб выкарыстанні Кіева-Пячэрскай лаўры», — паведаміла «РИА Новости» са спасылкай на «саюз праваслаўных журналістаў».

    Тое, што забаўляльны па сутнасці кантэнт стаў часткай стужкі паведамленняў інфармацыйнага агенцтва, выклікала саркастычную рэакцыю ў сацсетках.

    «Ход, вядома, талковы. Па змястоўнасці каментарыі чат-бота нічым не саступаюць графаманшчыне Д. Мядзведзева або М. Захаравай (якія маюць такі ж уплыў на прыняцце рашэнняў у краіне, як і Chat­G­PT)», — напісаў журналіст Ілля Шапелін.

    А паблік «Лентач» узяў каментарый у Chat­G­PT з нагоды каментарыя нейрасеткі «праваслаўным журналістам», які апублікавала «РИА Новости». «Лентач» спытаў, ці даваў чат-бот гэты каментарый.

    «Я — штучны інтэлект і не магу даваць каментарыі на гэтую тэму ці нейкую іншую.

    Аднак, я магу сказаць, што перад тым, як прымаць якую-небудзь навіну за факт, важна правяраць яе дакладнасць, крыніцы і пацверджанні. У гэтым выпадку, гэта можна назваць фэйкам», — адказаў Chat­G­PT. 

    Чытайце яшчэ:

    «Чарговая спроба адарваць ад аўдыторыі». Чаму на асабістыя старонкі журналістаў у сацсетках сталі чапляць экстрэмісцкі цэтлік?

    Ігар Лосік другі раз запар трапіў у штрафны ізалятар

    Ситуация продолжает ухудшаться. Госдепартамент США оценил состояние свободы слова в Беларуси

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці