• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    «Рэпарцёры без межаў» падалі ў суд на Х

    Арганізацыя «Рэпарцёры без межаў» (RSF) абвінаваціла кампанію Ілана Маска ў распаўсюдзе дэзінфармацыі.

    «Рэпарцёры без межаў» падалі ў суд на Х

    Заява пра зварот у французскі суд з’явілася на сайце арганізацыі. Справа тычыцца фэйкавага роліка пра нібыта апублікаваную «Рэпарцёрамі без межаў» справаздачу, якая «фіксуе» распаўсюджванне нацызма ва Украіне.

    Ролік упершыню з’явіўся ў Х у канцы жніўня 2024 года. Ён быў ілжыва пазначаны як кантэнт BBC, грамадскага вяшчальніка Велікабрытаніі. У відэа сцвярджаецца, што RSF з’яўляецца аўтарам даследавання пра нацысцкія перакананні ўкраінскіх вайскоўцаў.

    Да сярэдзіны верасня ролік, дзе выкарыстоўваўся лагатып RSF і фота адной з дырэктарак, сабраў паўмільёна праглядаў. Ён распаўсюдзіўся ў Telegram і прасачыўся ў дыскурс расійскіх уладаў. Напрыклад, непраўдзівую інфармацыю агучыла прэс-сакратарка МЗС Расіі Марыя Захарава на прэс-канферэнцыі.

    «Рэпарцёры без межаў» правялі ўласнае расследаванне і прыйшлі да высновы, што за распаўсюджваннем відэа стаяць расійскія ўлады.

    Арганізацыя накіравала не менш за 10 паведамленняў аб парушэннях палітыкі на платформу сацыяльных сетак X і пазначыла асноўныя акаўнты, адказныя за распаўсюджванне фэйкавага кантэнту. Аднак у X не адрэагавалі на патрабаванні прыбраць ролік.

    Пасля гэтага RSF падала пазоў у суд Францыі супраць кампаніі Ілана Маска «за яе саўдзел у распаўсюдзе ілжывай інфармацыі, скажэнні фактаў і крадзяжы асабістых дадзеных». Эмануэль Дауд, адвакат, які прадстаўляе RSF, заявіў, што пазоў імкнецца нагадаць X і яго кіраўнікам, што яны могуць быць прыцягнуты да крымінальнай адказнасці.

    Акрамя судовага разбору ў Францыі RSF таксама даў паказанні Еўрапейскай камісіі, якая  адкрыла афіцыйную справу супраць X у снежні 2023 года. Падчас слуханняў прадстаўнікі RSF падкрэслілі поўную неэфектыўнасць сістэмы справаздач X, уведзенай у адпаведнасці з Законам ЕС аб ​​лічбавых паслугах.

    Напярэдні некалькі французскіх інфармацыйных агенцтваў падалі ў суд на X за тое, што сацсетка нібыта размяшчала іх кантэнт без аплаты, адзначае «Голас Амерыкі».

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці