• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Беларусы сабралі неабходную суму грошай на калядныя падарункі дзецям палітвязняў

    «Цуд на Каляды адбыўся! Збор на дзяцей палітвязняў цалкам сабраны! Дзякуй усім, хто данаціў, рэпосціў і падтрымліваў!» — напісаў кіраўнік «Байсола» Андрэй Стрыжак.

    Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: bysol.org

    «Навагоднія святы — час для цяпла, любові і дабрыні. Але для многіх беларускіх дзяцей зараз не хапае найважнейшага: мамы ці таты побач, бо яны знаходзяцца ў зняволенні паводле палітычных матываў. Замест звыклых радасцяў дзяцінства — яны вымушаныя жыць у расстанні, з шматлікімі цяжкасцямі, але мы можам зрабіць так, каб святло ўлюбёных святаў дасягнула і да іх.

    Кожнае ваша ахвяраванне — гэта не проста падарунак, гэта знак таго, што свет не забыўся пра іх і пра іх сем’і. Разам мы можам стварыць свята, напоўненае цёплынёй і падтрымкай, дзе, хай на імгненне, дзеці адчуюць прысутнасць бацькоў. Уявіце сабе іх усмешкі, іх радасць, калі яны атрымаюць падарункі ад «Дзеда Мароза» — як сімвал таго, што яны не адны, што многія людзі клапоцяцца пра іх і іх будучыню», — заклікала арганізацыя.

    Як атрымаць дапамогу?

    Звярнуцца па дапамогу маглі члены сем’яў палітвязняў, у якіх ёсць дзеці да 16 гадоў уключна і нехта з бацькоў (ці абодва) знаходзяцца (больш за 3 месяцы), альбо знаходзіліся раней у зняволенні (таксама больш за 3 месяцы).

    На падарунак кожнаму дзіцяці будзе выплачана 100 €.

    Такім чынам па стане на раніцу чацвярга сабрана 25 116 еўра з 24 800, аднак акцыя працягваецца.

    Падтрымаць акцыю

    Рэдакцыя «Новага Часу» тэрмінова просіць падтрымкі

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці