• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Міністэрства інфармацыі прызнала сайт REFORM.NEWS экстрэмісцкай інфармацыйнай прадукцыяй

    29 жніўня на сайце ведамства быў абноўлены Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў. Сярод іншага, у яго ўключылі інтэрнэт-сайт REFORM.NEWS з ідэнтыфікатарам  https://reformby.org. Адпаведнае рашэнне прыняў 26 жніўня суд Ленінскага раёна горада Брэста.

    Генпракуратура РФ патрабуе выдалення кантэнту сайта Reform.news

    Фота: reform.news

    Тыдзень таму на інфармацыйным рэсурсе паведамлялася, што расійскае нагляднае ведамства Раскамнагляд папярэдзіла  рэдакцыю пра блакіроўку сайта  для карыстальнікаў з Расіі. 

    Раней, 6 траўня, суд Лоеўскага раёна Гомельскай вобласці прызнаў экстрэмісцкай інфармацыйнай прадукцыяй сацсеткі і мэсанджары, афіляваныя з  рэсурсам REFORM.NEWS: старонкі ў Telegram, Insta­gram,  X, на відэахостынгу Youtube, у сацыяльных сетках Face­book і «Одноклассники».

    У Беларусі сайт праекта Reform.by быў заблакаваны яшчэ ў жніўні 2021 года. Сёлета 15 сакавіка паводле загаду Аператыўна-аналітычнага цэнтра інтэрнэт-выданне было пазбаўленае беларускага даменнага імя. Цяпер інфармацыя размяшчаецца на інтэрнэт-сайце з новым даменам — REFORM.NEWS. Сайт з  такім адрасам таксама ўжо заблакаваны ў Беларусі, але даступны праз VPN.

    Апрача REFORM.NEWS у абноўлены спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў Мінінфарма ўключылі  Telegram-каналы і чаты «Phoenix OSINT», «Жыве», «Фотонегативки», Tik­Tok-старонкі  «Жыве Беларусь», «legal_initiative belarus», групу ў Face­book «Мова Нанова Рэчыца» і іншыя інтэрнэт-рэсурсы.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    Чацвёра з дзесяці сышлі з прафесіі. Як абышоўся «Талібан» з журналістыкай у Афганістане

    Далёкі Афганістан і Беларусь яднае не так ужо мала, як падаецца на першы погляд. Калі глядзець на медыясферу, дык атрымліваецца амаль што калька: незалежныя журналісты працягваюць працу ў выгнанні, некаторых кінулі ў турму, у індэксе свабоды прэсы абедзве краіны — у чырвонай зоне. Фотарэпарцёрка Фаціма Хасайні, калі завітала ў Вільню, падзялілася ўласным поглядам на сітуацыю.
    01.03.2024
    Акцэнты

    «Нават збеглую, нават іх прыхільніцу». Прапаганда пераконвае беларусаў, што трэба вяртацца дадому, выкарыстоўваючы гісторыю згвалтавання ў Варшаве

    06.03.2024
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці