• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Саюз перакладчыкаў Літвы абвясьціў 2022 год Годам беларускай літаратуры

     Штуршок гэтаму дала 500-я гадавіна з дня выдання ў Вільні Францішкам Скарынам "Малой падарожнай кніжыцы".

    Скарына выдаў у Вільні «Малую падарожную кніжыцу», чым паклаў пачатак кнігадрукаваньню ў ВКЛ. Пастановай Сойма Літвы гэты год абвешчаны Годам Францыска Скарыны.

    «Яшчэ адна прычына — жаданьне падтрымаць беларускіх пісьменьнікаў і перакладчыкаў у гэты цяжкі для Беларусі час і прыцягнуць увагу нашага чытацкага грамадзтва да літаратуры нашых суседзяў, як бы на ўзбочыне за гэтыя тры дзесяцігодзьдзі незалежнасьці, калі перакладчыкі і выдаўцы засяродзіліся на заходняй літаратуры», — гаворыцца ў прэс-рэлізе аб’яднаньня перакладчыкаў.

    Пасьля 2015 года, калі Святлана Алексіевіч атрымала Нобэлеўскую прэмію па літаратуры, сытуацыя амаль не зьмянілася. Пераклалі і выдалі найбольш важныя кнігі Алексіевіч, але на гэтым цікавасьць да беларускай літаратуры скончылася. Таму ў прафсаюзе спадзяюцца, што праект Года беларускага пісьменства прыцягне ўвагу і перакладчыкаў, і выдаўцоў, і чытачоў да літаратуры суседзяў.

    Сёлета літоўскія перакладчыкі плянуюць правесьці вечар паэзіі і музыкі з нагоды Дня Волі Беларусі. Разам з рэдакцыяй Года падрыхтаваць і выдаць сумесны 8–9 нумар беларускай літаратуры.

    Плянуюць апублікаваць аглядны артыкул Андрэя Хадановіча пра сучасную беларускую літаратуру і яе стваральнікаў, артыкул Ірэны Алексайтэ аб сучаснай беларускай драматургіі, урывак з рамана Альгерда Бахарэвіча «Сабакі Эўропы», пераклады твораў беларускіх паэтаў. Заплянавалі выдаць анталёгію сучаснай беларускай паэзіі.

    У кастрычніку ў Друскеніках пройдзе навучаньне для літоўскіх і беларускіх перакладчыкаў.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці