• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Шорт-ліст “Індэкса цэнзуры”: без “Народнай волі”, але з Беларускім свабодным тэатрам

    9 лютага апублікаваны шорт-ліст конкурса “Свабода слова” міжнароднай арганізацыі “Індэкс цэнзуры” (Index on Censorship Freedom of Expression Awards).

    Беларускай недзяржаўнай газеты “Народная воля”, якія фігуравала ў лонг-лісце намінацыі “Журналістыка”, сярод прэтэндэнтаў няма. Няма там таксама французскага часопіса Char­lie Heb­do і азербайджанскай журналісткі Хадзіджы Ісмаілавай. Асноўныя прэтэндэнты на ўзнагароду – журналісты Zaina Erhaim (Сірыя), Mada Masr (Егіпет), Hamid Mir (Пакістан), Prav­it Rojanaphruk (Таіланд) і Fer­it Tunc (Турцыя).

    Затое ў шорт-лісце намінацыі “Мастацтва” – Беларускі свабодны тэатр.

    У сваім конкурсе “Свабода слова” арганізацыя “Індэкс цэнзуры” ўзнагароджвае людзей і праекты, якія ў небяспечных і складаных умовах змагаюцца за свабоду слова.

    Няўрадавыя арганізацыі і медыяарганізацыі намінавалі на прэмію журналістаў і грамадскіх актывістаў, чыя сфера дзейнасці – свабода слова, у чатырох катэгорыях:

    • Прававая абарона,
    • Грамадзянская актыўнасць у галіне лічбавай журналістыкі,
    • Журналістыка,
    • Мастацтва.

    Абвяшчэнне вынікаў і цырымонія ўзнагароджання запланаваныя на красавік.

     

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці