Шведскага журналіста, пераможцу World Press Photo, дэпартуюць з Беларусі
28 жніўня 2020
27 жніўня ў Мінску падчас акцыі пратэсту затрымалі больш за 50 журналістаў. Сярод іх апынуўся шведскі фотакарэспандэнт Пол Хансэн. Цяпер ён павінен пакінуць Беларусь і не зможа ўехаць у краіну на працягу пяці гадоў.
В Минске массово задержали журналистов СПИСОК
Пол Хансэн — фотажурналіст, які працуе ў шведскім выданні Dagens Nyheter. У 2013 годзе фатаграфія Хансэна з пахавальнай працэсіі ў Газа стала пераможцам конкурсу World Press Photo. На ёй паказаны бацька, які нясе целы палесцінскіх дзяцей, забітых падчас ізраільскага паветранага нападу.
Мы сабралі для вас найлепшыя работы фотажурналіста. У сваім блогу Хансэн паспеў апублікаваць і фота з Беларусі.
Работа-пераможца World Press Photo / worldpressphoto.org
Украіна / paulhansenphotojournalism.com
Куба / paulhansenphotojournalism.com
Беларусь. Пахаванне Мікіты Крыўцова / paulhansenphotojournalism.com
Афганістан / paulhansenphotojournalism.com
Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
@bajmedia
Больш матэрыялаў
Галоўны рэдактар iXBT.games выйшаў на волю
25.03.2024
Сярод 20 беларускіх экспертаў, у дачыненні да якіх адкрытая «спецвытворчасць», — тры прадстаўнікі медыясферы
25.01.2024
Рэдактар глыбоцкай раёнкі працягвае абражаць апазіцыю і пужаць чытачоў вайной
05.02.2024
Хто прыдумаў ютуб-праграму «Гадзіннічак цікае»?
26.11.2024