• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Шведская журналістка: Пасля выхаду кнігі я стала аб’ектам сеткавай нянавісці (+новыя фота)

    ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў” зладзіла вебінар са шведскай журналісткай-фрылансеркай Жазэфінай Улевік. Віртуальная сустрэча адбывалася ў офісе БАЖ у Мінску, а таксама ў рэгіянальных суполках у Гродне і Глыбокім.

    Жазэфіна Улевік працуе ў фрылансе ўжо 13 гадоў. Яна выдала тры кнігі. Апошнія год-два супрацоўнічае ў якасці рэдактара з часопісам vi-tidningen.se. Пераважна працавала з уік-эндаўскімі выпускамі шведскіх агульнанацыянальных выданняў. Працуе з жанрамі партрэтнае інтэрв’ю, лонгрыд, падарожныя нататкі і асабістыя кронікі.

    Не так даўно выйшла кніга спадарыні Улевік пра сучасную сям’ю. Выданне выклікала вялікую дыскусію ў грамадстве, бо аўтарка даволі смела напісала пра адносіны ў сям’і.

    — Пасля выхаду кнігі мяне шмат крытыкавалі, я стала аб’ектам сеткавай нянавісці, нават была зладжаная кампанія ў сацыяльных сетках супраць мяне, — распавяла Жазэфіна падчас вебінару.

    Цікава, што кнігу журналістка пісала ў той час, калі ейная дачка была маленькая і хадзіла ў дзіцячы садок. Жазэфіна змагла атрымаць некалькі невялікіх творчых грантаў, і гэта дазволіла не займацца журналістыкай у час напісання твору. Да слова, выхоўвае дачку Жазэфіна адна. Яна падкрэслівае, што праца фрылансера не дае ўстойлівага заробку, праўда, дазваляе самастойна планаваць свой час, выбіраць тэмы.

    — Але ў гэты момант я штатны супрацоўнік у адной шведскай рэдакцыі. Цягам года буду працаваць у штаце, я  — маці-адзіночка, і гарантаваны даход у пэўны перыяд часу для мяне грае важную ролю, — прызналася Жазэфіна.

    Іх норавы

    У Швецыі няма моцных адрозненняў паміж фрылансерам і штатным супрацоўнікам. Журналісты маюць аднолькавыя юрыдычныя ўмовы для працы. За ўсё нясе адказнасць “адказны выдавец” ці “адказны выпускаючы” — ён адзінаасобна адказвае за ўсё, што было выпушчана ў друк ці эфір.

    Шведская Канстытуцыя замацоўвае прынцып галоснасці, што дае вялікую свабоду журналісту. На практыцы гэта значыць, што любы дакумент, які ствараюць улады, мусіць быць даступны для журналіста. Але гэты прынцып не распаўсюджваецца на прыватных асоб і кампаніі. У такіх выпадках, калі людзі не хочу ісці на супрацу з журналістамі, можна працаваць з крыніцамі, не раскрываючы іх. І нават у судзе журналіст не абавязаны агалошваць свае крыніцы інфармацыі.

    Канстытуцыя — асноўны закон, і ў ім прапісана некалькі пунктаў, якія абараняюць работнікаў СМІ.

    Бываюць выпадкі з затрымкай ганарара ад выдання, але яны звычайна вырашаюцца станоўча для аўтара.

    — Нядаўна буйное выданне згалела, а я адправіла туды рахунак прыкладна на тысячу еўра. У майго ж калегі “завісла” там каля сотні тысяч крон. Пакуль ні ён, ні я не атрымалі аплату, — распавяла Жазэфіна. — Але гэта скаладны выпадак. Калі выданне банкрут, то можна змагацца месяцамі, калі не гадамі, каб атрымаць хаця б частку ад свайго ганарара”.

    Швецыя — краіна, дзе за выплатай падаткаў улады строга сочаць.

    — Можна назвацца як заўгодна — фрылансерам ці вольным мастаком, але ад выплаты падаткаў гэта не вызваляе, — падкрэсліла шведка.

    За чорны нал фрылансеры ў Швецыі амаль ніколі не працуюць, ды і працадаўцы не хочуць такім займацца. Зрэшты  няма ніякіх перашкаодаў, каб зарэгістраваць фрылансерскую дзейнасць. Прэс-карта выдаецца ці Саюзам журналістаў ці па месцы працы. Праблем з яе атрыманнем няма.

    Шведскія рэдакцыі скарачаюць штат журналістаў, адпаведна, фрылансераў становіцца больш і больш. Але разам з тым калектывы штатных супрацоўнікаў так зменшылі, што без фрылансераў ужо складна абыйсціся. Фрылансеры выгодней за штатных супрацоўнікаў, бо ім не трэба бальнічныя, адпачынкі ды іншыя сацыяльныя выплаты.

    Калі б адправілі ў Беларусь…

    — Шведы мала ведаюць пра рэаліі ў Беларусі. Мне было б цікава даведацца і зразумець як працаваць фрылансерам, калі няма свабоды сходаў, асацыяцый, патрэбная акрэдытацыя.У шведскіх СМІ часцей за ўсё пра Беларусь пішуць у звязку з прабеламі ў дэмакратыі, праблемамі са свабодай слова. Таксама ў нас часта апісваюць Лукашэнку як чалавека, які хацеў бы выглядаць рэфарматарам, але напраўду ёсць дыктатарам.

    Тыя, хто хоча супрацоўнічаць са шведскімі выданнямі, мусяць ведаць, што яны выходзяць на шведскай мове. Займацца перакладамі ні ў каго няма ні часу, ні  жадання. Найперш я б параіла  паспрабаваць супрацоўніцтва ў якасці стрынгера са шведскамоўнымі журналістамі, якія працуюць у вашай краіне.

    “Я не ведаю больш вясёлай і цікавай прафесіі”

    — Самае вясёлае ў прафесіі  журналіста —  сустрэчы з людзьмі. Непрадказальнасць і навізна — самае цікавае ў маёй працы. А яшчэ — магчымасць задаваць любыя пытанні. Напрыклад, я магу паехаць з паляўнічымі на ласёў і атрымаць адказы на любыя пытанні, а потым сустрэцца з вядомым музыкам і таксама спытаць што заўгодна, — гаворыць Жазэфіна Улевік.

    Жазэфіна не выкарыстоўвае базу дадзеных фрылансераў. У яе ёсць асабісты сайт з лепшымі тэкстамі, таксама спрацоўвае пошук праз знаёмых. Яна раіць фрылансерам-пачаткоўцам быць настойлівымі і дакладна фармуляваць свае ідэі.

    — Калі б была магчымасць вярнуць час назад, без сумневаў я б абрала журналістыку, я не ведаю больш вясёлай І цікавай прафесіі, — падкрэслівае Улевік.

    «У працы БАЖ — гэта новы фармат. Вебінары — важны накірунак, асабліва для працы з рэгіёнамі, для абмену досведам і ведамі з міжнароднымі экспертамі. Жазэфіна Улевік падзялілася цікавымі ідэямі наконт таго, як маглі б беларускія журналісты працаваць у фармаце фрылансу з замежнымі калегамі. Прагучала цікавая ідэя, што нават ведаючы шведскай мовы можна рабіць супольныя журналісцкія праекты», — гаворыць каардынатар праекту «За фрыланс» Андрусь Клікуноў.

    Кіраўніца гродзенскай суполкі БАЖ Юлія Катаржынская адзначае, што ў Беларусі стаўленне да фрылансу моцна адстае ад еўрапейскай практыкі:

    ”Мы вучамся фрылансу ў нашых шведскіх калег, але паўстае пытанне, што у нас няма этыкі, у нас не разумеюць што такое фрыланс. Фрылансер — гэта не толькі вольны журналіст, які працуе на некалькі рэдакцыяў, але гэта і чалавек, які мусіць зарабляць, можа хварэць. У нас рэдакцыі да гэтага пакуль не прывучаныя».

    Дзмітрый Плакс: На шведскім радыё кожны дзень “забіваюць” дзясяткі людзей (+ФОТА)

    «Мы зарабатываем, чтобы делать газету, а не наоборот» (+ ТЕСТ)

    Barometern: как выживает припеваючи региональная газета в Швеции

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    12.02.2024
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    Юмор считают лакмусовой бумажкой общества. Чем оно здоровее, тем спокойнее реагирует на шутки и иронию, направленные на внутренние проблемы. Белорусам, три года пребывающим в затяжном, беспросветном политическом и экономическом кризисе, сатира помогает выстоять и уцелеть. А вот диктатура боится смеха как огня. «Не Славой Комиссаренко единым», — подумал БАЖ и сделал обзор самых улетных юмористических проектов, высмеивающих сегодняшнюю страшную реальность.
    12.12.2023
    Акцэнты

    Чацвёра з дзесяці сышлі з прафесіі. Як абышоўся «Талібан» з журналістыкай у Афганістане

    Далёкі Афганістан і Беларусь яднае не так ужо мала, як падаецца на першы погляд. Калі глядзець на медыясферу, дык атрымліваецца амаль што калька: незалежныя журналісты працягваюць працу ў выгнанні, некаторых кінулі ў турму, у індэксе свабоды прэсы абедзве краіны — у чырвонай зоне. Фотарэпарцёрка Фаціма Хасайні, калі завітала ў Вільню, падзялілася ўласным поглядам на сітуацыю.
    01.03.2024
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці