Сілавікі апублікавалі відэа з затрыманай супрацоўніцай медыя, высвятляем яе асобу
16 лютага 2024
Беларуская асацыяцыя журналістаў
На відэа, якое апублікаваў блізкі да сілавікоў тэлеграм-канал «Книга ГУ"БАЗА"», жанчына не называе свае дадзеныя. Яна кажа, што ў 90-х гадах працавала ў Вярхоўным Савеце і Савеце міністраў Беларусі. Пасля працавала ў розных «часопісах і газетах».
Пад запіс міліцэйскай камеры затрыманая кажа, што ў 2020 годзе «была пад уплывам агульнай хвалі», прысутнічала на некалькіх маршах, абмяркоўвала са сваякамі і сябрамі ў Ізраілі і Украіне палітыку. Была «падпісаная на некалькі каналаў», каментавала навіны.
Паводле аўтараў блізкага да сілавікоў тэлеграм-канала, жанчыну арыштавалі на 15 сутак.
Служба маніторынгу БАЖ высвятляе асобу затрыманай жанчыны. Будзем удзячныя за інфармацыю пра яе.
Чытайце яшчэ:
«Яны баяцца і разумеюць, што нас думаць па-іншаму не прымусіш». Інтэрв’ю з Вольгай Такарчук
«Шмат людзей накінуліся на мяне, як на лёгкую нажыву». Былая фатографка БелТА адказала на хвалю хейта ў свой адрас
Журналіст праекта Dekoder: «Доўгі час немцам пра падзеі ў Беларусі і Украіне распавядалі карэспандэнты з Масквы»
Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
@bajmedia
Больш матэрыялаў
Андрэй Гнёт: Я не пакінуў Сербію як звычайны чалавек
02.11.2024
Магілёўскае дзяржтэлебачанне выпусціла перадачу «Мордой в пол» — пра «экстрэмісцкія фармаванні» 6TV Bielarus і «Магілёў. Меdia»
18.12.2023
Журналістку Алену Цімашчук уключылі ў «спіс тэрарыстаў», які складае КДБ
04.09.2024
Магілёўскі блогер і журналіст Аляксей Бацюкоў, імаверна, затрыманы
18.12.2023