• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Сілавікі пахваліліся перамогамі на “экстрэмісцкім фронце” – рыторыка ў духу выканання планаў па “ворагах народу”

    2022 год стаў трагічным для грамадзянскай супольнасці, якая з падачы ўладаў папоўнілася сотнямі новых “экстрэмістаў”. Сярод  найбольш пацярпелых аказаліся журналісты – дзясяткі ў няволі ці чакаюць судоў, сотні ў эміграцыі. Сілавікі пры гэтым сцвярджаюць, што “дэструктыўная актыўнасць” заўважна знізілася – з вуліц апаненты рэжыму перайшлі ў інтэрнэт, “але і там не схаваюцца”.

    Кіраўніцтва Міністэрства ўнутраных спраў падвяло вынікі дзейнасці за мінулы год. На пасяджэнні калегіі ведамства было заяўлена, што сілавікі выставілі “надзейны шчыт” усім нядобразычліўцам беларускай дзяржавы.

    Так, міністр унутраных спраў Іван Кубракоў адзначыў, што цягам справаздачнага перыяду органамі ўнутраных спраў і ўнутранымі войскамі МУС вялася “планамерная работа па нейтралізацыі пагроз дзяржаве”. Па яго словах, у 2022 годзе забяспечана высокая эфектыўнасць па вызначэнні падазроных у здзяйсненні супрацьпраўных дзеянняў, павысіўся ўзровень бяспекі на вуліцах і ў грамадскіх месцах, цытуе свайго кіраўніка прэс-служба ведамства.  

    Ягоны намеснік Генадзь Казакевіч у гэтай сувязі ўдакладніў, што гаворка перадусім пра “экстрэмісцкую актыўнасць”, на якую сілавікі знайшлі адпаведную “ўправу”. Маўляў, “экстрэмісты” канчаткова сышлі з вуліц, больш за 70% праяваў “дэструктыўнай дзейнасці” зафіксавана ў інтэрнэце, дзе “ніхто не застанецца ананімным”. Ён не ўдакладніў, на што прыходзяцца астатнія 30%, аднак выглядае, што гаворка пра рандомныя затрыманні ўдзельнікаў пратэстаў, выяўленых па фота- і відэаздымках. 

    Папярэдні год стаў беспрэцэдэнтным у прызнанні беларусаў “экстрэмістамі” з боку сваёй жа ўлады. Спісы “ворагаў рэжыму” фармуюць мінімум чатыры ведамствы – Міністэрства ўнутраных спраў, Камітэт дзяржбяспекі, Следчы камітэт і Міністэрства інфармацыі. Прычым толькі апошняе нібыта кіруецца рашэннямі судоў, астатнія проста канстатуюць здарэнне як факт. Прычым, часта з затрымкай у тыдзень ці больш.     

    Як вынік, колькасць “экстрэмісцкіх фармаванняў”, куды без асаблівых тлумачэнняў МУС уключае рэдакцыі СМІ, грамадскія ініцыятывы і нават музычныя гурты, летась наблізілася да сотні – для параўнання, у 2021‑м было крыху больш за два дзясяткі. Гэта не лічачы асобнага спісу грамадзян Беларусі і замежнікаў, “датычных да экстрэмісцкай дзейнасці”: за няпоўны год, пачынаючы з сакавіка 2022-га, калі і пачала фармавацца “база”, агульная колькасць перавысіла 2200 прозвішчаў.

    Пералік ад КДБ не разменьваецца на “экстрэмісцкія дробязі” і адразу праштампоўвае “тэрарыстаў” – тут ужо звыш 1000 інтэрнацыянальных “фігурантаў”, уключна з журналістам Андрэем Пачобутам і супрацоўніцамі разгромленага інфармацыйнага партала Tut.by.  

    Следчы камітэт Беларусі спецыялізуецца на “спецыяльнай вытворчасці” – гэта завочныя працэсы над так званымі “беглымі”, да якіх рэжым дацягнуцца не здольны, таму “правасуддзе” чыніць на адлегласці. Летась пералік з абсалютнага нуля вырас да 20, зусім нядаўна журналіст Дзмітрый Навоша такім чынам атрымаў 12 гадоў віртуальнай турмы.     

    Уласную базу “экстрэмісцкіх матэрыялаў” складае і Міністэрства інфармацыі. Колькасці такіх рэсурсаў набліжаецца да 1500, большая частка – кантэнт незалежных мэдый і супольнасцяў у сацсетках.  

    Нягледзячы на пераможныя рэляцыі, намеснік міністра ўнутраных спраў Беларусі і камандуючы ўнутранымі войскамі Мікалай Карпянкоў заявіў пра неабходнасць “нарошчвання баявога патэнцыялу падраздзяленняў аператыўнага прызначэння”. З трыбуны ён гэта патлумачыў “міжнародным досведам і сусветным становішчам”. Сілавік адсправаздачыўся, што сфармаваны асобны атрад спецыяльнага прызначэння ў складзе вайсковай часткі 3214, таксама новыя мабільныя падраздзяленні створаць ва ўсіх злучэннях унутраных войскаў. Асноўная місія – супрацьдзеянне любым пагрозам, гатоўнасць працаваць на любой тэрыторыі і ў любых умовах.

    Менавіта ў бытнасць Карпянкова кіраўніком ГУБАЗіК некалі непублічнае міліцэйскае падраздзяленне атрымала карт-бланш на маштабныя рэпрэсіі і беспакаранасць за злачынствы супраць грамадзян.   

    Чытайце яшчэ:

    «Немагчыма было наўпрост з калегамі стэлефанавацца, сказаць аператару, дзе ты». Дняпроўская журналістка пра працу падчас трагедыі

    Фактчэкінг у эпоху фэйкаў. Памятка, як журналісту не стаць ахвярай маніпуляцый

    «Суразмоўца медыя павінен разумець рызыку». Дыскусія пра экстрэмізм і этыку

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    12.02.2024
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    Юмор считают лакмусовой бумажкой общества. Чем оно здоровее, тем спокойнее реагирует на шутки и иронию, направленные на внутренние проблемы. Белорусам, три года пребывающим в затяжном, беспросветном политическом и экономическом кризисе, сатира помогает выстоять и уцелеть. А вот диктатура боится смеха как огня. «Не Славой Комиссаренко единым», — подумал БАЖ и сделал обзор самых улетных юмористических проектов, высмеивающих сегодняшнюю страшную реальность.
    12.12.2023
    Акцэнты

    «Ивлеева и Тодоренко умерли для меня». Интервью с одним из создателей «Орла и решки» Евгением Синельниковым

    Евгений Синельников — один из создателей известного украинского шоу о путешествиях «Орел и решка». Он много лет работал режиссером-постановщиком телепроекта и даже был ведущим девятого сезона. Когда началась война, Евгений с семьей жил в Буче, они пробыли под оккупацией несколько недель. После освобождения Киевской области режиссер вернулся в родной дом. Мы поговорили с ним о том, как сейчас устроена жизнь в Буче, что он чувствовал, когда российские солдаты пришли к нему домой, а еще об обиде на белорусов и о том, что такое делать национальный контент на YouTube.
    17.11.2023
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці