• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    СК адмовіў змяніць меру ўтрымання галоўнаму рэдактару «Нашай Нівы». Спаткання са сваякамі таксама не дазваляюць

    Ягор Марціновіч звяртаўся з хадайніцтвам аб змене меры ўтрымання — пад асабістае паручальніцтва. Два вядомыя беларускія навукоўцы падалі заявы ў СК, гарантуючы, што гатовыя паручыцца за Марціновіча. Аднак следчы адхіліў хадайніцтва.

    Таксама родным Ягора Марціновіча адмаўляюць у спатканні з ім. У дакуменце адзначаецца, што прадастаўленне спаткання з роднымі «не спрыяе ўсебаковаму, поўнаму і аб’ектыўнаму вывучэнню абставін крымінальнай справы». Варта адзначыць, што родныя Ягора не з’яўляюцца ўдзельнікамі крымінальнага працэсу і не маюць ніякага дачынення да заведзенай справы. 

    Пайшоў другі месяц, як Марціновіча трымаюць у СІЗА. За гэты час з ім ні разу не праводзілі аніякіх следчых дзеянняў. 

    Яму прад’яўлена абвінавачванне па ч.2 арт. 216 КК (нанясенне маёмаснай шкоды без прыкмет раскрадання). Сэнс прэтэнзіяў у тым, што аплата за камунальныя паслугі памяшкання была па тарыфах для фізасоб, а трэба было плаціць па тарыфах для юрасоб. Следчыя налічылі, што за чатыры гады прадпрыемству «Мінэнерга» быў нанесены ўрон — 3,5 тысячы рублёў. У «злачынны» перыяд уваходзіць 2017–2021 год. Варта адзначыць, што да 2019 году Ягор Марціновіч увогуле не займаў кіруючых пасад. Само прадпрыемства з прэтэнзіямі ніколі не звярталася. Таксама абвінавачаным па справе праходзіць кіраўнік аддзела рэкламы і маркетынгу Андрэй Скурко, з 18 ліпеня ён пад вартай, як і Марціновіч. Нашаніўцы прызнаныя палітвязнямі.

    Нагадаем, пры затрыманні Ягор Марціновіч быў збіты аператыўнікамі. Калі яго даставілі на допыт у СК, давялося выклікаць хуткую дапамогу. Медыкі зафіксавалі траўму галавы. На Акрэсціна нашаніўцы наўмысна ўтрымліваліся ў нечалавечых умовах, аднак ні пракуратура, ні мінская міліцыя, якой падпарадкоўваецца ізалятар часовага ўтрымання, парушэнняў не знайшлі.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    30-годдзе за кратамі — сёння ў зняволенай журналісткі Кацярыны Андрэевай дзень народзінаў

    Кацярына Андрэева мусіла сустрэць «круглую» дату на волі — 5 верасня 2022 года сканчаўся яе несправядлівы тэрмін у калоніі. Але не. 7 красавіка 2022-га сям’і палітзняволенай журналісткі стала вядома, што ёй выставілі новае абвінавачанне. 13 ліпеня 2022 года Кацярыну прызналі вінаватай «у выдачы замежнай дзяржаве, міжнароднай альбо замежнай арганізацыі ці іх прадстаўніку дзяржаўных сакрэтаў Рэспублікі Беларусь». Суддзя Гомельскага абласнога суда Алег Харошка прызначыў ёй яшчэ 8 год пазбаўлення волі.
    02.11.2023
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    12.12.2023
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці