Следчы камітэт разблакаваў офіс Беларускай асацыяцыі журналістаў
12 сакавіка 2021
Прэс-служба ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"
Следчы камітэт разблакаваў офіс Беларускай асацыяцыі журналістаў, апячатаны 16 лютага.
Грамадскае аб'яднанне вяртаецца да нармальнага рэжыму працы. Мы будзем радыя бачыць нашых сябраў у офісе ў Мінску — вул. Кальварыйская, 16, офіс 265 (4 паверх).
Удзячныя кожнаму за салідарнасць і падтрымку!
Нагадаем, 16 лютага па ўсёй краіне прайшлі вобшукі ў журналістаў і праваабаронцаў. Вобшук быў і ў офісе ГА «БАЖ», пасля чаго ён быў апячатаны. Гэта, натуральна, перашкаджала грамадскаму аб’яднанню нармальна працаваць.
Вобшук праходзіў у рамках расследавання крымінальнай справы па арт. 342 Крымінальнага кодэкса «Арганізацыя і падрыхтоўка дзеяньняў, што груба парушаюць грамадзкі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх».
Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
@bajmedia
Больш матэрыялаў
«Першы інфармацыйны» пачынае вяшчанне з 17 верасня
12.09.2024
Беларус Дзмітрый Шэпелеў страціў працу на расійскім тэлебачанні
18.10.2024
Выйшлі на волю былы журналіст БТ Дзмітрый Лукша і яго жонка Паліна Палавінка
23.08.2024
Телеведущий Евгений Булка вернулся в Израиль и рассказал, кем ему приходится работать
02.04.2024