• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Следчы камітэт спрабуе даказаць: галоўны рэдактар — не журналіст

    Амаль сем гадзінаў працягвалася ў Следчым камітэце апытанне галоўнага рэдактара «Бобруйского курьера» Анатоля Санаценка, пасля чаго следчая Наталля Давыдава «прыйшла да высновы», што галоўны рэдактар ​​не можа быць журналістам.

    Кіраўнік «Бобруйского курьера» днямі падаў заяву ў Бабруйскі міжраённых аддзел Следчага камітэта Беларусі. У ёй Анатоль Санаценка скардзіўся на незаконныя дзеянні аднаго з кіраўнікоў бабруйскай міліцыі — затрыманне 26-га сакавіка 2017 г. журналістаў падчас асвятлення імі масавага мерапрыемства.

    Нагадаем, у той дзень Анатоль Санаценка быў затрыманы намеснікам начальніка Бабруйскага УУС, начальнікам міліцыі грамадскай бяспекі Андрэем Малахавым, а журналисты «Бобруйского курьера» Віктар Масаловіч і Андрэй Шобін — іншымі супрацоўнікамі УУС, якія падпарадкоўваліся загадам Андрэя Малахава.

    Яшчэ адна журналістка «Бобруйского курьера» Ганна Дусь засталася на волі і змагла  напісаць пра тыя падзеі. У той дзень у Бабруйску таксама былі затрыманыя журналісты з іншых СМІ — як мясцовых, так і рэспубліканскіх.

    Усе затрыманыя былі дастаўлены ва УУС Бабруйскага гарвыканкама. Пасля складання пратакола апытання амаль усе грамадзяне і журналісты былі адпушчаныя. Журналісты «Бобруйского курьера» — праз чатыры-шэсць гадзін знаходжання ў міліцыі.

    І вось, знайшоўшы для гэтага час, галоўны рэдактар ​​«Бобруйского курьера» звярнуўся з заявай у Следчы камітэт. Куды і быў выкліканы дзевятага чэрвеня для дачы тлумачэнняў. Апытанне працягвалася амаль сем гадзін — прыкладна, з 15.50 да 22.30. Апытанне праходзіла ў досыць агрэсіўнай манеры.

    — Следчы пастаянна перабівала мяне, часцяком пераводзіла размову на іншыя тэмы, выказвала нейкія «прэтэнзіі», каментавала мяне як асобу, аспрэчвала мае правы… Або рабіла катэгарычныя заявы, што ў мяне ёсць толькі два варыянты «выбару» пры дачы тлумачэнняў — тое ці гэта… Тым самым яна збівала мяне з думкі, з больш дакладных фармулёвак, якія тлумачылі абставіны справы і мелі істотнае значэнне… Я неаднаразова рабіў ёй заўвагу наконт яе «стылю» вядзення апытання. Але следчая працягвала ў тым жа духу, — распавядае Анатоль Санаценка.

    У канцы апытання, познім вечарам, Наталля Давыдава раптам стала «аспрэчваць» статус Анатоля Санаценкі як журналіста. Маўляў, галоўны рэдактар ​​СМІ — гэта не журналіст. І як увогуле можна даказаць, што галоўны рэдактар ​​«Бобруйского курьера» з’яўляецца журналістам?…

    — З такім «неадэкватным» стаўленнем да нашай прафесіі я яшчэ не сутыкаўся, — каментуе службе маніторынгу ГА «БАЖ» Анатоль Санаценка. — Хоць у журналістыцы працую 25 гадоў, 15 гадоў займаюся, на грамадскіх пачатках, праваабарончай дзейнасцю… Сказаць, што галоўны рэдактар ​​СМІ — не журналіст, тое ж самае, што заявіць: «Начальнік Бабруйскага УУС — не міліцыянер».

    Лічу, што ўсе гэтыя «довады» следчай Давыдавай вядуць да аднаго — да «абароны» міліцэйскага чыноўніка, які  груба парушыў мае правы; да «апраўданьня» яго незаконных дзеянняў у дачыненні да журналістаў.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    Юмор считают лакмусовой бумажкой общества. Чем оно здоровее, тем спокойнее реагирует на шутки и иронию, направленные на внутренние проблемы. Белорусам, три года пребывающим в затяжном, беспросветном политическом и экономическом кризисе, сатира помогает выстоять и уцелеть. А вот диктатура боится смеха как огня. «Не Славой Комиссаренко единым», — подумал БАЖ и сделал обзор самых улетных юмористических проектов, высмеивающих сегодняшнюю страшную реальность.
    12.12.2023
    Акцэнты

    Чацвёра з дзесяці сышлі з прафесіі. Як абышоўся «Талібан» з журналістыкай у Афганістане

    01.03.2024
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці