• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Следчыя пачалі вяртаць рэчы зняволенага журналіста Дзяніса Івашына

    Журналіста Дзяніса Івашына трымаюць у гродзенскай турме з сакавіка 2021 года. Аднак, паводле слоў сваякоў, ніякіх следчых дзеянняў у дачыненні да яго не праводзяць. Праваабаронцы прызналі Івашына палітычным вязнем.

    Цягам апошніх дзён з жонкай журналіста Вольгай Івашынай пачалі адбывацца дзіўныя рэчы: яе запрасілі “на гутарку” ў КДБ і пачалі вяртаць рэчы Дзяніса, адабраныя падчас ператрусу. 

    З Вольгай Івашынай размаўляе карэспандэнт службы маніторынгу БАЖ.

    — Мы да сёння не ведаем, што адбываецца са справай Дзяніса. Следчы ад нас усё хавае, усё засакрэчана, і адвакат нічога не можа сказаць. Адзінае, што адбываецца апошнімі днямі, той самы следчы праз амаль 11 месяцаў палону Дзяніса праявіў жаданне ўбачыць мяне і ўрэшце дапытаць, — кажа Вольга Івашына. — Праўда, гэта ўсё дзіўна выглядала: спачатку ён мне сказаў, што хоча аддаць рэчы, потым высветлілася, што і дапытаць. Следчы нават выслаў мне поштай позву, але я атрымала яе пазней таго часу, у які мусіла ісці на допыт. На наступны дзень пасля атрымання гэтай дзіўнай позвы я патэлефанавала дзяжурнаму і паведаміла, што не магла явіцца і ў прынцыпе не збіраюся да іх ісці. У мяне няма ні магчымасці, ні часу, ні жадання хадзіць. Напісала ім заяву, што згодна з Канстытуцыяй не збіраюся сведчыць супраць сябе і мужа. Пакуль размовы скончыліся.

    — Ці ёсць нейкая інфармацыя пра здароўе Дзяніса? Напрыканцы мінулага года была інфармацыя, што Дзяніс меў праблемы з сэрцам.

    — Са здароўем у яго ўсё нармалёва. Але ён проста сядзіць — яго ніхто не дапытвае, нічога яму не паведамляюць, і лісты ён не атрымлівае. Адзіная навіна, звязаная з Дзянісам, што 2 лютага нам вярнулі частку рэчаў, якія забралі летась у сакавіку.

    — А чым тлумачылі гэтае вяртанне рэчаў? Ці быў нейкі дакумент кшталту опісу вяртання рэчаў?

    — Опісу вяртання рэчаў не было, а маці правярала паводле таго пратакола вынятку рэчаў, які быў складзены падчас ператрусу ў сакавіку 2021 года.  Дзяніс аддаў непатрэбнае зараз яму і пакінуў сабе тое, што спатрэбіцца ў так званым “судзе”. Сярод рэчаў, якія вярнулі, мой ноўтбук і некалькі тэлефонаў, у тым ліку тэлефон, падораны Дзянісам мне незадоўга да яго затрымання.

    — Што новага кажа адвакат пра справу Дзяніса?

    — Адвакат нічога новага і цікавага сказаць не можа, бо ўсе адвакаты цяпер пад падпіскай аб неразгалошванні.

    — Можа, Вы ведаеце, каму з іншых людзей піша лісты Дзяніс?

    — Мы не можам дабіцца нічога наконт ліставання з Дзянісам. Ужо амаль пяць месяцаў няма лістоў да нас, і ніхто не атрымлівае. Ён спрабаваў дасылаць паштоўкі на Новы год і на Каляды — нічога не дайшло.

    Нагадаем, Дзяніса Івашына затрымалі 12 сакавіка 2021 года ў Гродне па падазрэнні ў парушэнні арт. 365 Крымінальнага кодэкса (Умяшанне ў дзейнасць супрацоўніка ўнутраных спраў). У яго дома і ў жыллі сваякоў тады сілавікі правялі ператрусы, адабралі камп’ютары, тэлефоны, лічбавыя носьбіты. Напярэдадні журналіст апублікаваў у газеце “Новы Час” расследаванне пра байцоў расфармаванага ва Украіне спецпадраздзялення “Беркут”, якія перайшлі на службу ў беларускую міліцыю. Інфармацыю для публікацыі Дзяніс браў з агульнадаступных крыніц.

    19 сакавіка Івашына зрабілі абвінавачаным па гэтай справе. З моманту затрымання яго ўтрымліваюць пад вартай.

    2 верасня 2021 года стала вядома, што Дзянісу Івашыну выставілі новае абвінавачанне — за “здраду дзяржаве” (ч. 1 арт. 356 КК РБ). Пра гэта паведаміла Упраўленне КДБ па Гродзенскай вобласці Вользе Івашынай у пісьмовым адказе на яе зварот. 

    Журналісту пагражае да 15 гадоў зняволення. Напісаць ліст Дзянісу Івашыну можна на адрас:

    Турма № 1. 230023, г. Гродна, вул. Кірова, 1, Івашыну Дзянісу Яўгенавічу.

    Коллеги в тюрьмах. Напишите им письмо поддержки АКТУАЛЬНЫЕ АДРЕСА

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    Юмор считают лакмусовой бумажкой общества. Чем оно здоровее, тем спокойнее реагирует на шутки и иронию, направленные на внутренние проблемы. Белорусам, три года пребывающим в затяжном, беспросветном политическом и экономическом кризисе, сатира помогает выстоять и уцелеть. А вот диктатура боится смеха как огня. «Не Славой Комиссаренко единым», — подумал БАЖ и сделал обзор самых улетных юмористических проектов, высмеивающих сегодняшнюю страшную реальность.
    12.12.2023
    Акцэнты

    Чацвёра з дзесяці сышлі з прафесіі. Як абышоўся «Талібан» з журналістыкай у Афганістане

    01.03.2024
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці