• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Журналіст і галоўны рэдактар: як паразумецца? (Серыя №2)

    Працягваем серыю публікацый, у якіх збіраем меркаванні “журналістаў-начальнікаў” і “журналістаў-падначаленых”.     

    Якія плюсы і мінусы бачаць адзін у адным кіраўнікі і шараговыя супрацоўнікі рэдакцый?

    Рэдактары і журналісты, меркаванні якіх фігуруюць у адным матэрыяле, працуюць у розных выданнях.

    Рэдактар 1 (Аляксей Кароль, “Новы час”) назваў:

    Схільнасць да прафесіі, здольнасць пісаць. Ёсць два вядомыя выслоўі: “Ні дня без радка” і “Можаш не пісаць – не пішы”. Калі табе бліжэй другое – лепш не пісаць.

    Адукаванасць, паглыбленыя веды ў той сферы, на якой ты спецыялізуешся, і шырокі кругагляд – каб арыентавацца ў жыцці і ва ўчынках людзей.

    Добразычлівасць у дачыненні да людзей, здольнасць спачуваць ім. Інакш тэксты будуць сухімі, не знойдуць водгуку.

    Сумленне. Бо журналіст без сумлення ў пераломныя моманты можа ператварыцца ў “суперфасфатава”. І ад гэтага толькі шкода людзям і грамадству.

    Якасці, адваротныя вышэйназваным.

    Журналіст 1 : 

    Калі праца журналіста ператвараецца ў руціну, знікае матывацыя. Я кажу не толькі пра матэрыяльны бок. Хочацца, каб кіраўнік неяк падштурхнуў журналіста – даў яму новы кавалак працы, новы ўчастак, новыя перспектывы…  Мне здаецца, што многія рэдактары проста не ставяць перад сабой і перад рэдакцыяй задачы – і па тэкстах, і па наведвальнасці, і па чытачах. Няма арыентыраў – куды ісці, што рабіць? Начальнік павінен умець у час пахваліць, у час трошкі асадзіць. Калі ты працуеш і не бачыш, як твая праца ўздзейнічае (напрыклад, зрабіў добрую працу, а рэакцыі ніякай няма) – губляеш стымул.

    Рэдактар павінен быць чалавекам, з якім журналісту камфортна. Зразумела, што субардынацыя мусіць быць. Але час ад часу, у нейкія цяжкія моманты – панурасць, застой – трэба ўмець і па душах пагаварыць. Калі карпаратыў ці нешта такое – рэдактар павінен умець станавіцца на адзін з табой узровень.

    Пры канцы розных трэнінгаў і семінараў пры запаўненні анкет часта пытаюцца: а на якую тэму вы б яшчэ хацелі правесці трэнінг? І ў мяне заўсёды была думка – не для журналістаў трэба трэнінгі праводзіць, а для рэдактараў! Бо такое ўражанне, што яны застойваюцца, не павышаюць свайго ўзроўню адукацыі. А трэба, каб яны задавалі і сабе, і журналістам нейкія накірункі дзейнасці і развіцця.

    Рэдактар 2 (Галіна Будная, “УзГорак”) пералічыла:

    Камунікабельнасць

    Абавязковасць

    Уменне планаваць працу

    Пунктуальнасць

    Пэўная ступень упартасці (нават упёртасці)

    Пісьменнасць

    Частыя змены настрою

    Няведанне ў належнай ступені закона аб СМІ (у асноўным тычыцца маладых пазаштатнікаў)

    Баязлівасць у камунікацыі з чыноўнікамі

    Журналіст 2:

    Вельмі перашкаджае патрабаванне прыходзіць/сыходзіць у вызначаны час і “выседжваць” у рэдакцыі без патрэбы.

    Раздражняе, калі рэдактар дае пабочныя даручэнні, не звязаныя з маімі прамымі абавязкамі.

    Калі рэдактар не разумее, што патрэбна дастойнае матэрыяльнае ўзнагароджанне за ўжо зробленае, а таксама фінансавае стымулявання майго энтузіязму.

    Журналіст 3:

    Гэта крыху па-мазахісцку, але ўсё ж адсутнасць ухвалы з боку рэдактара прымушае працаваць яшчэ энергічней і актыўней. Праблема толькі ў тым, што гэта рана ці позна надакучвае.

    Тое, што ён прытрымліваецца аднолькавых са мной поглядаў на сітуацыю ў краіне. Адпаведна, па тэмах у нас няма разыходжанняў.

    Тое, што ён сам кінуў паліць і амаль усю рэдакцыю пераканаў кінуць – тытунёвы дым адцягваў маю ўвагу.

    Працяг будзе

     

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае

    «Здавалася, з кім можна гаварыць у Беларусі?» Наста Роўда — пра прагляды, хейт, уласны стыль і каманду «ТОК»

    19.11.2024
    Акцэнты

    «Мы зараз знаходзімся на парозе, калі будзем задаваць трэнды». Як «Трыбуна» стварае самае тэхналагічнае спартовае медыя для беларусаў

    Спартыўнае выданне «Трыбуна» актыўна развівае сетку ўласных дадаткаў і сэрвісаў — перадавых не толькі для Беларусі, але і для рэгіёну. Пра акалічнасці інтэграцыі сучасных тэхналогій у журналісцкую і рэдактарскую працу БАЖ пагутарыў з кіраўніком «Трыбуны» Максімам Беразінскім.
    05.11.2024
    Акцэнты

    «Бюро»: Пасля нашых публікацый бізнэсоўцы перапісваюць кампаніі і выдаляюць профілі ў сацсетках

    Напрыканцы мінулага года паўстала новае беларускае медыя «Бюро» — праект, створаны камандай журналістаў-расследавальнікаў. Першая ж праца «Бюро» пра рээкспарт люксавых аўто выклікала перапалох на беларуска-еўрапейскай мяжы, а многія далейшыя матэрыялы вымушалі варушыцца і еўрапейскіх, і беларускіх чыноўнікаў. 
    15.11.2024
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці