• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Спіс «экстрэмісцкіх матэрыялаў»: папаўненне красавіка

    Міністэрства інфармацыі Беларусі папоўніла Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў інтэрнэт-рэсурсамі, якія былі прызнаныя судамі экстрэмісцкай інфармацыйнай прадукцыяй у перыяд з 11 па 19 красавіка 2024 года.

    Фота: Pix­abay для pexels.com

    Паводле рашэння суда Цэнтральнага раёна Мінска ад 11 красавіка ў пералік «экстрэмісцкіх матэрыялаў» уключаны сайт «Автопортал Беларуси – ADT.BY» з ідэнтыфікатарам adt.by. А таксама старонкі ў сацыяльных сетках, афіляваныя з гэтым медыя: акаўнт «Авторулевой» у сацсетцы «ВКонтакте» (ідэнтыфікатар vk.com/adtby) і акаўнт «Авторулевой» (Auto­por­tal Adt) у Face­book.

    12 красавіка суд Барысаўскага раёна Мінскай вобласці прызнаў экстрэмісцкай інфармацыйнай прадукцыяй старонку з мясцовымі навінамі пад назвай Borisov Town (ідэнтыфікатар @borisov_town) у сацыяльнай сетцы Insta­gram.

    Суд Лідскага раёна Гродзенскай вобласці 16 красавіка пастанавіў лічыць «экстрэмісцкай інфармацыйнай прадукцыяй» Insta­gram-акаўнт пад назвай usual_morning з ідэнтыфікатарам instagram.com/usual_morningg. А таксама лагатып старонкі, апісаны як «надпіс “ОУ!” жоўтага колеру на ружовым фоне». Гэта старонка шоў «Обычное утро», якое вядуць Канстанцін Каверын і Людміла Міласлаўская. Сёлета 23 лютага ў «экстрэмісцкі спіс» быў унесены  Tik-Tok-акаўнт гэтага праекта (@usual_morning), а 21 лютага летась — Telegram-канал «Обычное утро» (t.me/usual_morning ) і Youtube-канал  «Обычное утро» (youtube.com/@utro) з лагатыпам, апісанне якога ў спісе экстрэмісцкіх матэрыялаў пададзена не было.

    Рашэннем таго ж суда Лідскага раёна ад 17 красавіка «экстрэмісцкім» прызнаны акаўнт у Tik-Tok з назвай «lukavyen­ovosti» (ідэнтыфікатар tiktok.com/@lukavyenovosti). Гэта старонка факт-чэк шоў на Bel­satTV з аднайменнай назвай — «Лукавые новости».   

    18 красавіка суд Баранавіцкага раёна і г. Баранавічы прызнаў «экстрэмісцкай інфармацыйнай прадукцыяй» кантэнт  Telegram-канала «Бальзам» з ідэнтыфікатарам t.me/balzam1906, дзе размяшчаюцца спасылкі на матэрыялы «Нашай Нівы».

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    30-годдзе за кратамі — сёння ў зняволенай журналісткі Кацярыны Андрэевай дзень народзінаў

    02.11.2023
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    Юмор считают лакмусовой бумажкой общества. Чем оно здоровее, тем спокойнее реагирует на шутки и иронию, направленные на внутренние проблемы. Белорусам, три года пребывающим в затяжном, беспросветном политическом и экономическом кризисе, сатира помогает выстоять и уцелеть. А вот диктатура боится смеха как огня. «Не Славой Комиссаренко единым», — подумал БАЖ и сделал обзор самых улетных юмористических проектов, высмеивающих сегодняшнюю страшную реальность.
    12.12.2023
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці