• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Справа зьняволеных журналістак «Белсату» Андрэевай і Чульцовай паступіла ў Фрунзенскі суд Менску

    12 студзеня ў суд Фрунзэнскага раёну Менску паступіла крымінальная справа журналістак «Белсату» Кацярыны Андрэевай (Бахвалавай) і Дар’і Чульцовай.

    «12 студзеня 2021 году ў суд Фрунзэнскага раёну Менску паступіла крымінальная справа па абвінавачваньні Бахвалавай Кацярыны Андрэеўны і Чульцовай Дарʼі Дзьмітрыеўны, абвінавачаных у зьдзяйсьненьні злачынства, прадугледжанага ч. 1 арт. 342 КК», — напісала ў Фэйсбуку памочніца старшыні Менскага гарадзкога суда Надзея Антонік.

    Кацярыну Андрэеву і Дар’ю Чульцову затрымалі 15 лістапада падчас стрыму з аднаго з дамоў, разьмешчаных на «плошчы Перамен». 20 лістапада абедзьвюм дзяўчатам выставілі крымінальныя абвінавачваньні ў арганізацыі і падрыхтоўцы дзеяньняў, якія груба парушаюць грамадзкі парадак. Журналістак перавялі з Акрэсьціна ў СІЗА Жодзіна, праваабаронцы прызналі іх палітвязьнямі.

    Паводле мужа Кацярыны Андрэевай Ігара Ільяша, судзіць Кацярыну будуць разам з Дар’яй Чульцовай. Адвакатка Дар’і знаходзіцца пад падпіскай аб невыдаваньні і амаль не дае інфармацыі пра стан яе падабароннай. Бацькі таксама неахвотна кантактуюць са СМІ. Аднак Чульцова і Андрэева паўсюль у дакумэнтах і матэрыялах справы праходзяць разам, таму можна меркаваць, што іх справа павінна разглядацца таксама ў адным працэсе.

    Першы тыдзень арышту Чульцова і Андрэева нават знаходзіліся ў адной камэры, але потым іх разьдзялілі. Журналісткі толькі аднойчы бачыліся ў калідоры СІЗА ў Жодзіна.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    30-годдзе за кратамі — сёння ў зняволенай журналісткі Кацярыны Андрэевай дзень народзінаў

    Кацярына Андрэева мусіла сустрэць «круглую» дату на волі — 5 верасня 2022 года сканчаўся яе несправядлівы тэрмін у калоніі. Але не. 7 красавіка 2022-га сям’і палітзняволенай журналісткі стала вядома, што ёй выставілі новае абвінавачанне. 13 ліпеня 2022 года Кацярыну прызналі вінаватай «у выдачы замежнай дзяржаве, міжнароднай альбо замежнай арганізацыі ці іх прадстаўніку дзяржаўных сакрэтаў Рэспублікі Беларусь». Суддзя Гомельскага абласнога суда Алег Харошка прызначыў ёй яшчэ 8 год пазбаўлення волі.
    02.11.2023
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    Юмор считают лакмусовой бумажкой общества. Чем оно здоровее, тем спокойнее реагирует на шутки и иронию, направленные на внутренние проблемы. Белорусам, три года пребывающим в затяжном, беспросветном политическом и экономическом кризисе, сатира помогает выстоять и уцелеть. А вот диктатура боится смеха как огня. «Не Славой Комиссаренко единым», — подумал БАЖ и сделал обзор самых улетных юмористических проектов, высмеивающих сегодняшнюю страшную реальность.
    12.12.2023
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці